Сёння кожны асіпаўчанін зможа адчуць сябе ў ролі сапраўднага выратавальніка. Святочныя мерапрыемствы працягнуцца да самага вечара. Старт — у 11 гадзін ля будынка Асіповіцкага РАНС: тут будуць прыведзены да прысягі маладыя работнікі МНС і ўзнагароджаны лепшыя супрацоўнікі райаддзела. А з 14 у гарадскім парку пройдзе ігравая праграма з юнымі асіпаўчанамі, выстава пажарнай тэхнікі і абсталявання, будуць прадэманстраваны элементы баявой работы. Кожны жадаючы зможа не толькі зрабіць фота на памяць, але і паглядзець пажарную машыну знутры. Для маленькіх землякоў правядуць конкурсы і віктарыны, а самыя актыўныя і пазітыўныя ўдзельнікі атрымаюць прызы і сувеніры ад выратавальнікаў.
Святкуем разам!