які ўжо даўно двойчы на год праводзіць рэдакцыя “раёнкі”, сёлета быў прымеркаваны да адзначэння 145-годдзя Асіповічаў.
Сабраў ён больш за два дзясяткі аматараў гэтай цікавай гульні і прайшоў як ніколі напружана: адразу 4 удзельнікі фінішавалі з аднолькавым багажом — па 5,5 ачка з 7 магчымых.
Па дадатковых паказчыках падпіску на “Асіповіцкі край” на другое паўгоддзе атрымалі Валерый Бардачоў і Вячаслаў Козел, на ІІІ квартал — Уладзімір Аксёнаў і Барыс Бліцко. А заняўшыя 5 і 6 месцы Віталь Кулакоў і Іван Кавеня, як і паказаўшыя лепшыя вынікі сярод ветэранаў і школьнікаў Васіль Фамін і Максім Мініч, будуць бясплатна атрымліваць раённае выданне ў ліпені.