раённага цэнтра турызму і краязнаўства прынялі ўдзел у 2 этапе адкрытага першынства вобласці па турыстычна-прыкладным мнагабор’і ў тэхніцы пешаходнага турызму, адкуль вярнуліся з ганаровай “бронзай” — мацнейшымі за іх сталі каманды Бабруйска і Магілёва.
Акрамя гэтага, рабяты прывезлі 6 асабістых дыпломаў ІІІ ступені. Сярод удзельнікаў — Віялета Бякшаева, Яўгеній Чыгілейчык, Кацярына Краўчанка, Ілья Папкоў, Анастасія Студнева, Канстанцін Клечка, Анастасія Ларыёнава, Мікіта Аляшкевіч, Сямён Пілік, Анастасія Кандрацьева, Уладзіслаў Губашын, Аліна Жук. А падрыхтавалі іх да спаборніцтваў Анатолій Кулагін, Аляксандр Карчэўскі, Ігар Нагорны і Аксана Усеня.