Да 145-годдзя Асіповічаў
Юрый Абмоін даўно займаецца фатаграфіяй. У яго архіве шмат здымкаў рознай накіраванасці, згрупаваных у альбомы. Адзін з іх — “Мой горад”, куды аўтар змяшчае найбольш удалыя работы, што тычацца момантаў, якія адлюстроўваюць жыццё землякоў, будынкі, прыроду.
На фатаграфіі, дасланай у рэдакцыю на конкурс, — колішняя вёска Асіповічы. Менавіта з яе і пачалася гісторыя сучаснага нашага паселішча. Цяпер гэта вуліца. Да 1975 года насіла назву Калгасная, затым — па просьбе ветэранаў 69-й стралковай дывізіі, што вызваляла горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, — ёй было прысвоена імя маёра Iвана Iпацьевіча Гармашава, які загінуў 28 чэрвеня 1944 года.