Валянціна Прасаловіч, Вольга Наўдзюнас і Ірына Забаўская прынялі ўдзел у свяце беларускай культуры, што праходзіла нядаўна ў Мінску. На ім нашы зямлячкі годна прадставілі як свае ўласныя вырабы, так і іншых рукадзельніц раённага Цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выкананыя ў рознай тэхніцы: вязанне кручком, ткацтва, вышыўка, кераміка. Прыцягвалі ўвагу наведвальнікаў выставы-продажу лялькі-званаркі, маляваныя дываны, тканыя ручнікі, вышываныя беларускія нацыянальныя строі, лялькі ў тэхніцы сухога валяння.
Многія работы асіпаўчанак знайшлі новых гаспадароў. А майстрыхі ўжо рыхтуюцца да новага мерапрыемства — фестываля рамёстваў “Веснавы букет”.