РАУС
У перыяд з 22 па 28 мая здзейснена больш за паўтара дзясятка супрацьпраўных учынкаў, сярод якіх — 7 крадзяжоў, 6 выпадкаў нанясення цялесных пашкоджанняў, 3 факты разбою. Знойдзены труп без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці.
22 мая пры невядомых абставінах з дома пенсіянера з Мязовічаў зніклі 40 долараў і 700 рублёў.
23 чысла ў ЦРБ з закрытымі траўмамі дастаўлена жыхарка Сасновага, якой цялесныя пашкоджанні нанёс супруг.
РАСК
Узбуджана крымінальная справа да жыхарак Радуцічаў Г. і Ш., якія з мясцовых могілак скралі штучныя кветкі.
25 красавіка па вуліцы Шамякіна невядомая асоба каменем пашкодзіла бакавую фортку ў аўтамабілі МАН-12192. Урон склаў 750 рублёў.
8 мая каля 13 гадзін у вёсцы Астроўкі непрацуючы, раней судзімы жыхар вёскі Рубель К. угнаў трактар МТЗ-80, які належаў намесніку дырэктара ААТ “Альтэрнатыва-шанс”.
ДАI
Папярэджана 140 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 14 пешаходаў, 4 веласіпедысты і столькі ж п’яных вадзіцеляў. Адбылося 6 ДТЗ з механічнымі пашкоджаннямі.
ДАI нагадвае: па 5 чэрвеня працягваюцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Увага — дзеці!”: аўтамабілісты ў светлы час сутак АБАВЯЗАНЫ ехаць з уключаным блізкім святлом фар. За невыкананне патрабавання — штраф да 2 БВ.
АУСТ
Складзена 102 пратаколы, суправоджана 20 цягнікоў, з якіх знята 3 правапарушальнікі. Выяўлена 2 факты самагонаварэння. У рамках СКМ “Бяспека”, што праводзіліся з 22 па 26 мая і былі накіраваны на прафілактыку ДТЗ на чыгунцы, прыцягнуты да адказнасці 78 правапарушальнікаў.
Дэпартамент аховы
За распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах складзены адміністрацыйныя пратаколы на 9 чалавек, за дробнае хуліганства — на 3, іншыя супрацьпраўныя дзеянні — 4.
РАНС
22 мая ў выніку пажару знішчаны дах хлява і перакрыцце дзвюх гаспадарчых пабудоў, пашкоджаны дах адной.
IАЖіРС
Складзена 3 пратаколы за парушэнне правіл рыбалоўства.