РАУС
19 мая асіпаўчанін выявіў 2 бутэлькі з гаручай вадкасцю, прымацаваныя да гаража, адна з якіх гарэла.
Увага! З 23 па 26 мая — СКМ «Нелегал» з мэтай супрацьдзеяння незаконнай міграцыі, аздараўлення крымінагеннай абстаноўкі.
РАСК
Узбуджаны 3 справы па фактах крадзяжу металічных вырабаў.
Жыхарка в. Лучыцы, як выявілі супрацоўнікі АБЭЗ, у сакавіку 2015 года працавала прадаўцом крамы з выкананнем абавязкаў загадчыка і выкрала з касы 1045 рублёў.
18 сакавіка ў аг. Краснае бабруйчанін скраў з двара дачнага дома аўтамабіль, які належыць таксама жыхару Бабруйска.
ДАI
Папярэджана 128 парушэнняў ПДР, прыцягнута да адказнасці 18 пешаходаў і веласіпедыстаў, 3 нецвярозыя вадзіцелі і 6 «ліхачоў». Адбылося 6 ДТЗ.
20 мая ў 4.25 паблізу п. Татарка мінчанін на “Опелі” здзейсніў наезд на лася. Вадзіцель і пасажырка шпіталізаваны.
Увага! З 25 мая па 5 чэрвеня — СКМ “Увага — дзеці!”, падчас якога аўтамабілісты ў светлы час сутак АБАВЯЗАНЫ ехаць з уключаным блізкім святлом фар. За невыкананне патрабавання — штраф да 2 БВ.
АУСТ
Складзена 40 пратаколаў, устаноўлена месцазнаходжанне асобы ў вышуку, суправоджана 18 цягнікоў, з якіх знята 4 правапарушальнікі.
Увага! Па 26 мая АУСТ і РАУС праводзяць СКМ «Бяспека», накіраванае на прафілактыку ДТЗ на чыгунцы.
Дэпартамент аховы
6 чалавек прыцягнуты да адказнасці за парушэнне ПДР, 8 — з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 2 і 4 — здзяйсненне дробных крадзяжоў і хуліганства.
РАНС
21 мая агнём пашкоджаны дах і перакрыцце хлява ў райцэнтры і аўтамабіль у в. Осава.
IАЖіРС
Складзена па 2 адміністрацыйныя пратаколы за дробныя крадзяжы лесапрадукцыі і непадпарадкаванне законным патрабаванням, 4 — за парушэнне правілаў рыбалоўства.