РАУС
На вуліцы ў в. Орча знойдзены труп мясцовай жыхаркі без прыкмет гвалтоўнай смерці. Паступіла паведамленне ад адміністрацыі сельгаспрадпрыемства аб крадзяжы з фермы ў в. Лучыцы металічнага інвентару на суму 849 руб. 26 кап. АБЭЗ устаноўлена, што крадзеж здзейсніў раней не судзімы работнік. Асіпаўчанка звярнулася ў райаддзел з заявай аб тым, што пасля распівання спіртнога ў лесе з 2 наглядна знаёмымі грамадзянамі з сумкі зніклі кашалёк і залатыя завушніцы. 26 красавіка невядомы беспадстаўна разбіў 2 шкла ў дзвярах крамы па вул. Iнтэрнацыянальнай. У той жа дзень каля 18 гадзін машыніст грузапасажырскага цягніка Градзянка-Асіповічы, у якім знаходзілася 45 пасажыраў, выявіў, што паблізу прыпыначнага пункта в. Осава разабраны стык чыгуначнага палатна.
РАСК
Распачата 2 крымінальныя справы па фактах крадзяжоў веласіпедаў, 4 — маёмасці з дачных дамоў. 60 л віна коштам 69 рублёў выкралі 2 раней судзімыя жыхары аг. Лапічы са склепа дома аднавяскоўца-пенсіянера. Работнік завода, карыстаючыся службовымі паўнамоцтвамі, вясной 2015 года даў указанне зрабіць 55 жалезабетонных вырабаў коштам 1065,35 рубля, якія ўсталяваў на асабістым дачным участку. Выкрадзенае канфіскавана. Распачата справа ў дачыненні да 8-класніцы, якая скрала тэлефон коштам каля 165 руб. у вучаніцы 5 класа. Жыхар в. Жыцін размясціў у сацыяльнай сетцы відэаролікі парнаграфічнага характару.
ДАI
Папярэджана 96 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Прыцягнуты да адказнасці 2 нецвярозыя вадзіцелі і 24 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 14 пешаходаў і веласіпедыстаў. Адбылося 6 ДТЗ.
Увага! Па 6 мая праходзіць рэспубліканская акцыя “Пачні сезон без парушэнняў!”, накіраваная на прафілактыку здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам вадзіцеляў, якія кіруюць двухколавым транспартам.
АУСТ
Устаноўлена месцазнаходжанне асобы ў вышуку, складзена 57 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 42 цягнікі, з якіх знята 5 правапарушальнікаў.
РАНС
Увага! З мэтай недапушчэння ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, папярэджання гібелі дзяцей ад пажараў, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей у перыяд з 12 мая па 2 чэрвеня пройдзе прафілактычная акцыя “Не пакідайце дзяцей адных!”.
IАЖіРС
Складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы па фактах парушэння правілаў рыбалоўства.