Стаматалагічная паліклініка прыняла першага пацыента, якому аказана паслуга па ўстаноўцы двух зубных імплантаў коштам прыкладна 280 рублёў за адзінку.
Кінатэатр “Радзіма” тыдзень назад распачаў продаж білетаў онлайн. За гэты час праз інтэрнэт набылі квіткі ўжо некалькі дзясяткаў чалавек.
Райспажыўтаварыства за студзень-сакавік закупіла ў насельніцтва і арганізацый 114,2 тоны макулатуры; 6,5 — тэкстылю; 5,6 — поліэтылену; 21,2 — шклабою на агульную суму 12,6 тысячы рублёў.
Пункт па абслугоўванні карпаратыўных кліентаў “Бізнес-пошта” пры гарадскім аддзяленні паштовай сувязі № 5 аказвае паслугі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. У ліку пастаянных кліентаў суд, крымінальна-выканаўчая інспекцыя АУС, ЗТАА “Дахавы завод ТэхнаНіколь”, завод жалезабетонных канструкцый. Усяго на такім абслугоўванні знаходзіцца 44 прадпрыемствы. У I квартале выручка ад такога віду паслуг склала 28167 рублёў. Штодзённы аб’ём перасылаемых адпраўленняў — каля 400.
На дыспансерным уліку ўрача псіхіятра-нарколага наркалагічнага кабінета райпаліклінікі зараз знаходзіцца 986 чалавек, на прафілактычным — 524, у тым ліку 80 непаўнагадовых. У I квартале мінулага года на ўліку знаходзілася адпаведна 1024, 520 і 78 грамадзян.