РАУС
Выяўлены 3 трупы, у іх ліку цела 83-гадовага мужчыны, што скончыў жыццё самагубствам. 15 сакавіка ў бальніцу паступіў мужчына, які з мэтай суіцыду нанёс сабе нажавое раненне. Неўстаноўленая асоба пашкодзіла лаўкі, урны і 2 дарожныя знакі на аўтобусных прыпынках паблізу в. Булгары. У ЦРБ дастаўлена пенсіянерка, збітая непрацуючым раней судзімым сынам. Конь, калёсы і збруя выкрадзены ў ноч на 18 сакавіка з загону на тэрыторыі малочнатаварнай фермы. Шкода — 1890 рублёў. Са склада на тэрыторыі зернетока выкрадзена 80 м меднага кабелю.
РАСК
Узбуджана 3 крымінальныя справы па крадзяжах веласіпедаў. АБЭЗ выяўлены факт крадзяжу з выкарыстаннем паліўнай карты 200 літраў дызельнага паліва вадзіцелем аднаго са сталічных ААТ. Непрацуючы 19-гадовы асіпаўчанін размясціў у сацыяльнай сетцы матэрыялы парнаграфічнага характару. Распачата крымінальная справа ў дачыненні да неўсталяванай асобы па факце давядзення да самагубства.
ДАI
Папярэджана 149 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 4 нецвярозыя вадзіцелі, 34 пешаходы і веласіпедысты. Адбылося 6 ДТЗ.
Увага! ДАI заклікае вадзіцеляў няўхільна выконваць ПДР пры праездзе пешаходных пераходаў.
АУСТ
Складзена 17 матэрыялаў аб здарэннях і 44 адміністрацыйныя пратаколы, суправоджана 55 цягнікоў, з якіх знята 2 правапарушальнікі, устаноўлена месцазнаходжанне 8 асоб у вышуку.
Увага! Па 26 сакавіка праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы здзяйснення правапарушэнняў раней судзімымі грамадзянамі.
Дэпартамент аховы
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 6 асоб, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 4 і 2 — здзейсніўшых дробныя хуліганства і крадзеж, 5 — за іншыя правапарушэнні.
IАЖіРС
Складзена 4 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства.