РАУС
Выяўлены 2 трупы без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. 19 лютага пры нарыхтоўцы дроў каля в. Жукаўка атрымаў смяротную траўму вальшчык лесу. АБЭЗ і ДАI паблізу в. Орча затрыманы аўтамабіль, на якім прадпрымальнік з Барысава перавозіў 400 бутэлек гарэлкі расійскай вытворчасці, не маркіраваных акцызнымі маркамі, і гарэлку ў 6 каністрах па 4,5 л.
РАСК
16 лютага невядомы ў Мінску збыў асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва двум асіпаўчанам.
19 лютага распачата справа па заяве 81-гадовай асіпаўчанкі, у доме якой выкралі 150 рублёў. У здзяйсненні крадзяжу падазраюцца дзве жанчыны-цыганкі.
ДАI
Папярэджана 157 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 4 нецвярозыя вадзіцелі і 34 пешаходы. Адбылося 6 ДТЗ.
Увага! Па 26 лютага праводзіцца мэтавы комплекс наглядных і прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і іншых неабароненых удзельнікаў руху.
АУСТ
Узбуджана справа па факце распаўсюджвання парнаграфіі. Складзена 87 пратаколаў і 21 матэрыял аб здарэннях, знойдзены 2 асобы ў вышуку, суправоджана 42 цягнікі, з іх знята 4 правапарушальнікі.
РАНС
18 лютага ў аг. Вяззе агнём знішчаны аўтамабіль “Рэно”. Як мяркуецца, прычына пажару — кароткае замыканне.
IАЖіРС
Складзены пратакол за парушэнне правілаў лесакарыстання.