РАУС
З 30 студзеня па 5 лютага выяўлены 2 трупы без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. Паступіла паведамленне аб крадзяжы 130 м электраправодкі з дачнага дома на ст. Лапічы.
Увага! З 10 да 24 лютага ў мэтах вывядзення з незаконнага абароту зброі і боепрыпасаў праводзіцца акцыя «Не — незаконнай зброі». Аб фактах незаконнага захоўвання, выкарыстання зброі і боепрыпасаў і асобах, якія маюць да іх дачыненне, можна паведаміць па тэлефоне даверу УУС аблвыканкама (0222) 29-57-10, РАУС — 50-7-83 або 102. Асобы, добраахвотна выдаўшыя зброю і боепрыпасы, вызваляюцца ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.
РАСК
Пракуратурай раёна распачаты 2 крымінальныя справы ў дачыненні да асіпаўчан, якія сістэматычна збівалі сужыцельку і жонку. Абодва мужчыны знаходзяцца на дыспансерным уліку ў урача псіхіятра-нарколага, раней неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці.
Две справы заведзены і па матэрыялах АБЭЗ: службовая асоба, выкарыстоўваючы свае паўнамоцтвы, з 2011 па 2016 год незаконна налічвала зарплату, чым прычыніла шкоду на суму звыш 837 рублёў; матэрыяльна адказная асоба аднаго з ТАА прысвоіла мабільны тэлефон коштам каля 359 рублёў.
2 лютага ў ходзе правядзення асабістага агляду ў раней не судзімага асіпаўчаніна выяўлена 1,369 г асабліва небяспечнага наркатычнага сродку — марыхуаны.
3 лютага 53-гадовы жыхар райцэнтра падчас канфлікту забіў сваю маці.
ДАI
Папярэджаны 151 факт парушэння правілаў дарожнага руху, да адказнасці прыцягнуты 2 п’яныя вадзіцелі і 9, якія перавысілі дапушчальную хуткасць руху, 37 пешаходаў. Адбылося 6 ДТЗ з механічнымі пашкоджаннямі.
АУСТ
Зарэгістравана 12 здарэнняў, складзена 87 адміністрацыйных пратаколаў, канфіскавана 0,5 л самагону, устаноўлена месцазнаходжанне асобы ў вышуку, затрымана 6 грамадзян цыганскай нацыянальнасці. Суправоджана 32 цягнікі, зняты правапарушальнік.
Дэпартамент аховы
5 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху, 6 — з’яўленне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах, па 1 — самагонаварэнне, здзяйсненне дробных крадзяжу і хуліганства, 2 — за іншыя правапарушэнні.
IАЖіРС
Складзены адміністрацыйны пратакол па факце парушэння правілаў лесакарыстання, 4 — вядзення рыбалоўнай гаспадаркі.