У асабістых гаспадарках Асіповіччыны ўтрымліваецца 268 кароў — на 45 менш, чым летась. Найбольш за ўсё рагуль у Лапіцкім сельсавеце — 45, Дрычынскім — 37, Ліпенскім — 31. Сама мала ў Свіслацкім (7), Градзянскім (5) і Татаркаўскім (2).
У нашых бібліятэках аформлены выставы да Года навукі. На іх можна знайсці розныя выданні: газеты і часопісы, кнігі і асобныя артыкулы, якія служаць папулярызацыі дасягненняў беларускай навукі, знаёмяць з дзеячамі галіны. Цікавыя для чытачоў часопісы “Беларуская думка”, “Планета”, выданні серыі “Жизнь замечательных людей”, энцыклапедыі і інш.
Раённай энергаінспекцыяй летась праверана 39162 бытавыя абаненты, заменена 3800 лічыльнікаў. На 52 уладальнікі непрацуючых прыбораў уліку электраэнергіі складзены акты. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 14 чалавек.
Сістэмай дыстанцыйнага абслугоўвання разлікова-касавага цэнтра № 13 г. Асіповічы філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” карыстаюцца як юрыдычныя, так і фізічныя асобы. Сярод апошніх — каля 3,5 тысяч чалавек. Самая распаўсюджаная паслуга SMS-банкінг — 230, інтэрнэт-банкінг — 720, USSD-банкінг — 448.
Фотаконкурс да Дня cвятога Валянціна “Мы помним чудное мгновение” з інфармацыйнай падтрымкай “раёнкі” аб’яўлены раённым гісторыка-краязнаўчым музеем. Фотаздымкі, на якіх адлюстраваны пары на фоне помнікаў прыроды, гісторыі, культуры або інтэр’ера музея, прымаюцца да 10 лютага на яго электронны адрас muzosipovichi@ mail.ru з указаннем тэлефона і кароткіх звестак пра здымак.