На мінулым тыдні ў сталіцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі “Народная Марка”.
Усяго ў своеасаблівым першынстве спажывецкага прызнання сёлета прынялі ўдзел 107 брэндаў у 76 намінацыях — рэкордны паказчык за ўвесь час існавання конкурсу. Прыемна, што ў ліку лідараў аказалася і прадукцыя ВУП “Малочны полюс”: глазураваныя сыркі “Веселые внучата” прызнаны лепшымі ў сваёй намінацыі. I гэта ўжо далёка не першая перамога асіповіцкіх малочных пачастункаў на высакастатусных конкурсах!
Холдынг “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка” як вытворца глазураваных сыркоў таксама ўзнагароджаны спецыяльным прызам ад Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю “За активное участие в освоении импортозамещающей продукции и ее продвижение на потребительском рынке республики”.
Узнагароды ўручаны, брэнды-пераможцы маюць права выкарыстоўваць сімволіку прэміі на ўпакоўцы сваёй прадукцыі.