Раённы гісторыка-краязнаўчы музей да 10 студзеня запрашае ўсіх жадаючых наведаць выставу “Крохкае чараўніцтва”, на якой прадстаўлены савецкія ёлачныя цацкі і паштоўкі другой паловы мінулага стагоддзя, прадастаўленыя асіповіцкімі калекцыянерамі.
РВПС «Белпошта» прыняў 242 заказы на паслугу «Віншаванне Дзеда Мароза». Напярэдадні Новага года маленькія і не толькі адрасаты атрымаюць з рук паштальёна чароўныя канверты з маляўнічымі лістамі і мяккай цацкай ад самага сапраўднага Дзядулі.
КIёскI “МагIлёўсаюздрук” таксама прапануюць парадаваць блізкіх: тут прадстаўлена больш за паўсотні сувенірнай і паліграфічнай прадукцыі з выявай пеўніка — сімвала надыходзячага года, штучныя ёлкі і ўсё для іх ўпрыгажэння. Актыўна купляюць землякі і скарбонкі для манет, а «хіт продажаў» — календары-2017.
МагазIнам райста «Сузор’е», у якім знаходзяцца фірменныя секцыі «Камунаркі» і «Чырвонага харчавіка», ужо рэалізавана звыш 1500 салодкіх падарункаў на суму больш за 20000 рублёў, выручка ад продажу навагодніх прысмакаў праз іншыя гандлёвыя кропкі таварыства склала каля 6200 рублёў — тут прададзена яшчэ каля 650 падарункаў.
Як паведамIлI ў турагенцтве “ВIзIт-тур”, праводзіць стары і сустрэць новы год многія асіпаўчане вырашылі, грэючыся на сонейку: сем’і з дзецьмі для адпачынку адпраўляюцца ў Егіпет, моладзь выбірае экзотыку Iндыі, Гоа і В’етнама. Па-ранейшаму папулярным у час зімовых канікул застаецца карпацкі гарналыжны курорт Букавель. Жадаючых падчас святаў сустрэцца ў Белавежскай пушчы з Дзедам Марозам сёлета значна менш.
Аддзел аховы правапарадку I прафIлактыкI РАУС нагадвае: падчас удзелу ў масавых мерапрыемствах грамадзяне абавязаны не дапускаць дзеянняў, здольных прывесці да ўзнікнення экстрэмальных сітуацый; нельга распіваць спіртныя напоі або з’яўляцца ў п’яным выглядзе ў грамадскіх месцах г.д. Тыя, хто не выконвае правілы, будуць прыцягнуты да адказнасці. Пры выяўленні безгаспадарных падазроных прадметаў неадкладна паведамляйце аб іх бліжэйшаму нараду мілі-цыі або па тэл. 102.
У аддзел ЗАГС можна звярнуцца па тэл. 28-6-58, 28-8-90 (факс).