РАУС
У перыяд з 19 па 25 снежня ўстаноўлены асобы, якія ў лістападзе скралі веласіпед у жыхаркі в. Цэль і бензагенератар, які належыць брэсцкай дарожна-будаўнічай арганізацыі. 21 снежня ў бальніцу дастаўлены асіпаўчанка з ранай галавы, якую ёй у сварцы нанёс бацька, і жыхарка в. Лапічы з тэрмічнымі апёкамі, прычыненымі непрацуючым сынам. У ноч на 25 снежня невядомыя пашкодзілі рэкламны банер на вул. Сумчанкі.
РАСК
Тры работнікі завода аўтаагрэгатаў спрабавалі выкрасці з цэха алюмініевага ліцця зліткі масай 233,5 кг на суму 416 руб. 61 кап.
Пракуратурай раёна ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да 18-гадовага жыхара райцэнтра, які ўдарыў чалавека бітай па галаве.
ДАI
Папярэджана 71 парушэнне правілаў дарожнага руху. Прыцягнута да адказнасці 19 пешаходаў і веласіпедыстаў, 8 нецвярозых вадзіцеляў і 10, на аўтамабілях якіх летнія шыны. Адбылося 7 ДТЗ.
АУСТ
Узбуджаны 2 крымінальныя справы, устаноўлена месцазнаходжанне 3 асоб у вышуку, складзена 78 адміністрацыйных пратаколаў і 18 матэрыялаў аб здарэннях, суправоджана 30 цягнікоў, з якіх знята 5 правапарушальнікаў, затрыманы 4 грамадзяніны цыганскай нацыянальнасці. З-за парушэння правілаў захоўвання канфіскаваны 191 пі-ратэхнічны выраб.
УВАГА: па 28 снежня — СКМ «Бяспека» сумесна з ДАI РАУС.
Дэпартамент аховы
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 9 парушальнікаў ПДР, 8 грамадзян, якія знаходзіліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане, 3 асобы, што здзейснілі дробнае хуліганства.
РАНС
Адбылося 4 пажары: 24 чысла ў райцэнтры гарэлі лазні па вул. Шамякіна і Ягаднай, на наступны дзень — жылы дом у аг. Свіслач. Па факце ўзгарання 22 снежня драўлянай лазні ў САТ “Березовая роща” ў в. Галынка ўзбуджана крымінальная справа. Удакладняем звесткі аб пажары, які адбыўся 20 снежня: пацярпелы ад агню жылы дом размяшчаецца па вул. Берагавой, надворныя пабудовы — па вул. Міра.
IАЖіРС
Паблізу в. Ягаднае выяўленыя вантробы і шкура казулі. Узбуджана крымінальная справа.