РАУС
У перыяд з 10 па 16 кастрычніка паступіла 4 паведамленні аб нанясенні цялесных пашко-джанняў у выніку сварак на бытавой глебе: жыхара в. Птушычы ўкусіў за руку брат-блізнюк, асіпаўчанку збіў сын, у аг. Дараганава мінчанцы траўмы рукамі і нагамі нанёс раней судзімы муж, пасля сумеснага распіцця спірт-нога жыхарка аг. Жорнаўка ўдарыла мужа па галаве табурэтам. Выяўлены два трупы, у іх ліку мужчына, што скончыў жыццё самагубствам. Увечары 13 кастрычніка дырэктар рыбгаса “Свіслач” затрымаў на тэрыторыі прадпрыемства двух мужчын, якія выкралі 21 кілаграм рыбы.
РАСК
Выдзелена асобная справа ў дачыненні непрацуючага жыхара в. Птушычы, які 13 снежня 2015 года ў аг. Дараганава матацыклам наехаў на веласіпедыстку і ўцёк з месца здарэння, пакінуўшы пацярпелую ў небяспечным стане з цяжкімі траўма- мі.
ДАI
Папярэджана 139 фактаў парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнуты 3 нецвярозыя вадзіцелі, 23 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 28 пешаходаў.
14 кастрычніка ў 16.15 асіпаўчанін на аўтамабілі «Крайслер» на вул. Юбілейнай наехаў на веласіпедыста-пенсіянера, які паварочваў налева, не пераканаўшыся ў бяспецы манеўру. Веласіпедыст, які ў момант ДТЗ знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’-янення, з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў бальніцу.
Увага! У мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў з 17 па 28 кастрычніка праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань заўважным у цемры!”
АУСТ
Складзена 80 адміністрацыйных пратаколаў і 11 матэрыялаў аб здарэннях, суправоджана 80 цягнікоў, з якіх знята 4 правапарушальнікі. Знойдзены 4 асобы, што знаходзіліся ў вышуку.
Увага! З 24 па 28 кастрычніка праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Прыгарадны цягнік”.
РАНС
14 кастрычніка адбылося ўзгаранне жылога дома ў Градзянцы. Знішчаны дах, драўляная веранда, пашкоджана перакрыцце.
Дэпартамент аховы
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты самагоншчык і хуліган, 8 парушальнікаў ПДР і 11 асоб, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе.
Спецізалятар
Размешчаны для працверажэння 35 чалавек, у тым ліку іншагародні грамадзянін, 5 жанчын, 10 сямейных скандалістаў і 3 пенсіянеры.
IАЖіРС
Складзены 2 пратаколы за крадзеж рыбы.