Вадзім Грэнь,
дырэктар Татаркаўскай сярэдняй школы
Нарадзіўся ў 1971 годзе ў г. Стараканстанцінаў Хмяльніцкай вобласці, што на Украіне. У 1988 годзе пасля вучобы ў школе па-ступіў у Пермскае ваеннае вучылішча. З 1991 па 2007 год — ваеннаслужачы. У 2002 годзе скончыў Наўгародскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Яраслава Мудрага. З 2007 па 2008 — настаўнік гісторыі Замошскай базавай школы і метадыст раённага аддзела адукацыі. З 2008 па 2016 — загадчык аддзела турызму і экалогіі дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Асіповіцкі раённы цэнтр турызму і края знаўства”. З верасня ўзначальвае Татаркаўскую сярэднюю школу.
Галоўнае для Вадзіма Пятровіча ў любой рабоце — добразычлівасць, кампетэнтнасць, прафесіяналізм, і тады адносіны самі па сабе выстройваюцца як даверліва-афіцыйныя. Першаснай задачай бачыць згуртаванасць і зладжанасць калектыву аднадумцаў: педагогаў, вучняў і іх бацькоў, у якім было б цікава і камфортна ўсім.
Татаркаўская школа дастойна захоўвае традыцыі не толькі сваёй установы, але і ўсяго пасёлка, таму работа ў гэтым накірунку будзе працягнута, тым больш, што ў новага дырэктара за плячыма вялікі вопыт края-знаўчай работы. Тут актыўна развіваецца школьнае самакіраванне, надзяляецца ўвага эстэтычнаму выхаванню вучняў. Трэба толькі ўсё гэта граматна накіроўваць у патрэбнае рэчышча — і вынік будзе забяспечаны.
Разам з жонкай Наталляй Аляксееўнай выгадавалі сына Вячаслава, які вучыцца ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.
Вольны час Вадзім Пятровіч бавіць на добраўпарадкаванні прысядзібнага ўчастка. Любіць рыбачыць.