РАУС
29 жніўня на тэрыторыі вайсковай часці ў в. Вялікая Гарожа выяўлена 2 снарады часоў вайны. 2 жніўня ва ўласнай кватэры знойдзены труп жанчыны, што скончыла жыццё самагубствам. Супрацоўнікамі АНіСГЛ каля дома на вул. Ленінскай затрыманы непрацуючы мужчына, які захоўваў пры сабе рэчыва расліннага паходжання; падчас агляду тэрыторыі дома, які належыць другому непрацуючаму, таксама выяўлены пакет і скрутак з падобным рэчывам. Невядомыя непаўналетнія ўкацілі дзіцячы веласіпед, пакінуты ў двары дома па вул. Сумчанкі. Двухколы транспарт знойдзены, па факце ідзе праверка.
РАСК
Неўстаноўленая асоба ў краме “Суседзі” выкрала пакінуты без нагляду ў прадуктовым кошыку кашалёк з 970 рублямі.
Узбуждана справа супраць пенсіянера, які, будучы пазбаўленым права кіравання транспартнымі сродкамі і знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, ехаў у в. Градзянка на аўтамабілі.
ДАI
29 жніўня каля 22 гадзін на 122 км аўтадарогі Мінск-Гомель бабруйчанін, які знаходзіўся за рулём “Сітраена”, не абраў бяспечную хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з аўтамабілем “ГАЗ”, што стаяў з уключанай аварыйнай светлавой сігналізацыяй на правай па ходзе руху абочыне. У выніку ДТЗ пасажырка загінула, другі пасажыр і вадзіцель атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны. У дачыненні вадзіцеля “Сітраена” ўзбуджана крымінальная справа.
АУСТ
Складзена 15 матэрыялаў аб здарэннях і 79 адміністрацыйных пратаколаў. Знойдзена 5 асоб, якія знаходзіліся ў вышуку. Суправоджана 140 цягнікоў, з іх знята 22 правапарушальнікі. У спецізалятар дастаўлены 1 грамадзянін. Узбуджаны крымінальныя справы па фактах крадзяжу і незаконнага абароту наркатычных сродкаў.
Дэпартамент аховы
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 2 самагоншчыкі, столькі ж асоб, што здзейснілі дробныя крадзяжы, і 4 — дробнае хуліганства, 6 парушальнікаў ПДР, 7 грамадзян, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах ў нецвярозым выглядзе.
Спецізалятар
Размешчана для працверажэння 44 чалавекі, у тым ліку 7 жанчын, 4 сямейныя скандалісты, 5 хуліганаў, 1 іншагародні.
РАНС
У ноч на 30 жніўня агнём цалкам знішчаны дом і гаспадарчыя пабудовы ў в. Iгнатоўка.
31 жніўня ў в. Краі адкрытым полымем гарэла 5 гаспадарчых пабудоў на двух сумежных падворках. Пажарам знішчана 3 адрыны, у 2 пашкоджаны дахі і маёмасць.
4 верасня ў выніку пажару пашкоджаны лазня, хлеў і летняя кухня на двух сумежных участках па вул. Сярова.
IАЖіРС
Складзена 2 адміністрацыйныя пратаколы па фактах непадпарадкавання законным патрабаванням супрацоўніка інспекцыі, па адным — за незаконную рыбалку і забруджванне дзяржлясфонду.