Дарагія суайчыннікі!
11 верасня нам трэба абраць будучыню нашай краіны на бліжэйшыя чатыры гады. Ад гэтага рашэння залежыць будучыня нашых дзяцей і ўнукаў, будучыня незалежнай Беларусі.
Чыноўнікі ўсё больш залазяць у кішэні беларусаў: уводзяць новыя падаткі, павышаюць камунальныя тарыфы, змяншаюць заробкі і павялічваюць пенсійны ўзрост. Некалькі год улады не могуць вывесці эканоміку з крызісу. Чыноўнікі адбіраюць у нашых дзяцей будучыню — бяруць крэдыты за мяжой для захавання сваіх пасад і правядзення наменклатурных з’ездаў. Аддаваць гэтыя крэдыты яны будуць з нашых сямейных бюджэтаў. Беларусі патрэбны перамены і рэформы, каб вярнуць нашым дзецям надзею на будучыню!
Я беларуска. Па поглядах — хрысціянскі дэмакрат. Нарадзілася ў 1955 го-дзе. Замужам. Выхавала траіх дзяцей, маю чатырох унукаў. Скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці інжынер-тэхнолаг. Працавала галоўным інжынерам, камерцыйным дырэктарам, галоўным тэхнолагам і майстрам закройнага ўчаст-ка, начальнікам швейнага ўчастка.
Чаму балаціруюся па вашай выбарчай акрузе?
Разам з іншымі хрысціянскімі дэмакратамі мы шмат зрабілі для таго, каб у нашым горадзе было зручна жыць кожнай беларускай сям’і. Зараз мы змагаемся за абмежаванне продажу алкаголю і новыя працоўныя месцы з годнымі заробкамі і пенсіямі, у абарону жыцця.
Як вывесці эканоміку з крызісу?
Беларускія хрысціянскія дэмакраты сумесна з экспертамі распрацавалі праект сістэмных рэформаў у эканоміцы, ахове здароўя, ЖКГ, пенсіях і іншых сферах. Мы ўпэўнены, што ўсю сістэму трэба мяняць ужо зараз.
НОВАЯ ЭКАНОМIКА: інвестыцыі і працоўныя месцы з годнымі заробкамі.
Прыцягненне сродкаў беларускіх эмі-грантаў і замежных інвестараў у новыя сектары эканомікі (IТ індустрыя). Продаж стратных прадпрыемстваў інвестарам для мадэрнізацыі вытворчасцяў;
Развіццё малога і сярэдняга бізнесу (адмена сертыфікатаў, існуючых штрафаў і праверак; гадавыя патэнты, найм работнікаў без абмежаванняў);
Мінімальная падатковая нагрузка на бізнес і адмена датацый дзяржсектара, развіццё фермерскіх гаспадарак за кошт увядзення прыватнай уласнасці на зямлю для грамадзян Беларусі.
ЖКГ: якасныя паслугі з прымальнымі тарыфамі.
Магчымасць выбару паміж прыватнай або дзяржаўнай арганізацыяй, якая абслугоўвае дом. Канкурэнцыя знізіць кошт і павысіць якасць абслугоўвання.
Скарачэнне чыноўнікаў у аддзелах ЖКГ і ў міністэрстве.
Скарачэнне бюджэтных датацый на ЖКГ. Прыватызацыя стратных лазняў, цырульняў, гасцініц і хімчыстак.
АХОВА ЗДАРОЎЯ: новае абсталяванне і якаснае лячэнне.
Адмена платных паслуг у дзяржаўных установах аховы здароўя. Развіццё прыватных медыцынскіх цэнтраў.
Страхавая медыцына: дзяржава і прадпрыемствы размяшчаюць на рахунак кожнага грамадзяніна страхавую суму, а чалавек самастойна абірае доктара і аплачвае яго паслугі са свайго рахунку.
Павелічэнне выдаткаў на медыцыну за кошт адлічэнняў у фонд абавязковага медыцынскага страхавання сродкаў ад абароту спіртных напояў, тытунёвых вырабаў, ігральнага бізнесу, штрафаў за экалагічныя парушэнні.
ПЕНСII: годнае жыццё, павага і клопат.
Увядзенне абавязковых накапляльных пенсій. Кожны ўласнік сродкаў у накапляльным фондзе самастойна распара-джаецца сваімі накапленнямі.
Перадача ў назапашвальны пенсійны фонд 25% сродкаў ад прыватызацыі. Iнвеставанне сродкаў у паспяховыя вы-творчасці, што забяспечыць выплаты сённяшнім пенсіянерам. Старэйшае пакаленне мае права на сваю долю ў створаным іх рукамі нацыянальным багацці краіны.
Аднолькавы ўзрост выхаду і пенсійных выплат для чыноўнікаў, настаўнікаў, рабочых, сілавікоў.
Для таго каб дабіцца перамен, новых працоўных месцаў з годнымі заробкамі і пенсіямі, трэба ваша дапамога. Не дайце сфальсіфікаваць выбары — удзельнічайце ў незалежным назіранні!
Мае кантакты: +375 29 167-34-35,
e-mail:[email protected],
http://bchd.info
Кандыдат у дэпутаты
па Асіповіцкай
выбарчай
акрузе № 89
Сьянава
Аляксандра Аляксандраўна