0.3 C
Осиповичи
Воскресенье, 7 марта, 2021
Еще

    Выбары-2016: дэпутаты прымаюць віншаванні

    Популярное

    Младший участковый инспектор милиции Виталий Лягуцкий в некотором смысле медийное лицо

    О нем писали многие СМИ, от республиканских до нашей "районки", сюжеты о молодом человеке показывали телеканалы. Повод более чем достойный: 11 сентября в деревне Липень милиционеры Виталий Лягуцкий и Никита Морозов оказали помощь при тушении пожара частного дома, вывели из пылающего здания жену хозяина и не позволили ему самому туда войти (см. "АК" № 83 от 23.10.2020 г.).
    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    vyiboryi04

    Нядзеля стала асноўным днём галасавання на выбарах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Сёлета выбары праходзілі па новых правілах — у адзін тур: пераможцу дастаткова было набраць простую большасць галасоў. Амаль 500 кандыдатаў прэтэндавалі на 110 дэпутацкіх месцаў і, як адзначыла на прэс-канферэнцыі пасля закрыцця выбарчых участкаў старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, парламенцкія выбары адбыліся ва ўсіх выбарчых акругах. Па даных, размешчаных на сайце Цэнтрвыбаркама, яўка выбар-шчыкаў склала 74,32%. У Брэсцкай вобласці прагаласавала 77,53% людзей ад агульнай колькасці ўключаных у спісы, у Віцебскай — 79,98, Гомельскай — 75,14, Гродзенскай — 76,19, Мінскай — 75,35, Магілёўскай — 80,9, у сталіцы — 61,11 ад агульнага спісачнага складу, на ўчастках, сфарміраваных за межамі Беларусі, — 66,12%.

    vyiboryi08

    Як выглядаюць лічбы па Асіповіцкай выбарчай акрузе № 89? Мясцовыя журналісты пастараліся 11 верасня па максімуму даносіць землякам свежую інфармацыю аб ходзе галасавання, аператыўна размяшчаючы яе разам з фотаздымкамі на сайце “раёнкі” (www.gzt-akray.by). Па папярэдніх даных, атрыманых у акруговай выбарчай камісіі, удзел у галасаванні прыняло 84,68% выбаршчыкаў, у тым ліку па Глускім раёне — 95,79, па Клічаўскім — 91,5, па нашым — 79,83%.

    vyi-160

    Высокую ацэнку далі арганізацыі выбараў на Асіповіччыне міжнародныя назіральнікі ад Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў-удзельніц СНД (МПА СНД) Юрый Андрэеў і Міхаіл Шчацінін, якія наведалі некалькі выбарчых участкаў у раёне.

    — Варта адзначыць добрую падрыхтаванасць членаў камісій і саміх участкаў — усё абсталявана найлепшым чынам. Ніякіх парушэнняў выбарчага заканадаўства не зафіксавана, усё праходзіць у адпаведнасці з патрабаваннямі. Нельга не заўважыць, што і настрой у людзей, якія ідуць на выбары, выдатны. Адчуваецца, што гэта сапраўды  важная падзея ў жыцці грамадзян Беларусі, — падзяліўся член Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Міхаіл Шчацінін. — Дарэчы, функцыю міжнароднага назіральніка выконваю ўпершыню, а вось у Беларусі па працоўных справах бываў не раз і раней. З задавальненнем магу адзначыць, што за апошнія гады тут адбылося нямала станоўчых змяненняў як у Мінску, дзе з’явілася больш аб’ектаў сацыяльнага прызначэння, так і ў рэгіёнах. Прыемна ехаць па добрых дарогах, бачыць дагледжаныя палі і населеныя пункты, увогуле парадак навокал. Словам, уражанні ад наведвання Беларусі толькі станоўчыя.

    nablyudateli
    Председатель Осиповичского районного Совета депутатов Александр Пузик, заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по здравоохранению, физической культуре, семейной и молодежной политике Елена Шамаль с наблюдателями от Межпарламентской ассамблеи государств-участников СНГ (МПА СНГ) Михаилом Щетининым и Юрием Андреевым во время посещения Строительного участка для голосования №50.

    Як падкрэсліў у дзень выбараў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, дэпутаты не павінны забываць аб сваіх абяцаннях і абавязацельствах: «Iмкненне ва ўладу — гэта нармальныя амбіцыі нармальных людзей. Але, каб яно не засталося банальным, трэба разумець, што, трапіўшы ў гэту ўладу ў якасці, дапусцім, дэпутата, табе ўсё роўна давядзецца выконваць вельмі цяжкія рэчы: займацца заканатворчасцю і выконваць абяцанае, рабіць карыснае для дзяржавы і народа». Пры гэтым Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што работа людзей, якія знаходзяцца ва ўладзе, павінна даваць аддачу. «У адваротным выпадку — як ты туды трапіў, так ты адтуль і вылеціш, калі не будзеш выконваць свае абавязацельствы і прыносіць карысць народу», — падкрэсліў Прэзідэнт.

    vyi-169

    Прозвішчы кандыдатаў, якія, па папярэдніх даных, абраны ў склад Палаты прадстаўнікоў, Цэнтрвыбаркамам на сваім афіцыйным сайце ўжо размешчаны — прадстаўляць наш рэгіён у парламенце выбаршчыкі даверылі Аляксандру Віктаравічу Багдановічу. Поспехаў!

    Александр Богданович
    Александр Богданович

    Реклама

    Последнее

    Младший участковый инспектор милиции Виталий Лягуцкий в некотором смысле медийное лицо

    О нем писали многие СМИ, от республиканских до нашей "районки", сюжеты о молодом человеке показывали телеканалы. Повод более чем достойный: 11 сентября в деревне Липень милиционеры Виталий Лягуцкий и Никита Морозов оказали помощь при тушении пожара частного дома, вывели из пылающего здания жену хозяина и не позволили ему самому туда войти (см. "АК" № 83 от 23.10.2020 г.).

    С заботой о людях

    "Охрана труда на Белорусской железной дороге включает широкий спектр направлений: соблюдение трудовой и технологической дисциплины, сокращение рабочих мест с опасными и вредными условиями труда, профилактику производственного травматизма, — рассказывает инженер по охране труда вагонного депо Татьяна Белозорович. — Работаем мы в тесной связке с руководством и профсоюзной организацией.

    Много интересного об осиповичском музее

    Асіповіцкі гісторыка-краязнаўчы музей з’явіўся значна пазней, чым аналагічныя ўстановы ў іншых раёнах краіны. Затрымка на старце ў любой справе стварае многа нязручнасцей, аднак, калі ёсць жаданне, зрабіць можна вельмі многа.

    Учитель изобразительного искусства филиала художественного направления ДШИ № 1 Назар Егоров знает, как стать художником

    Прежде всего, считает педагог, нужно иметь особый взгляд на мир. И это качество, если нет предрасположенности, приобрести не так-то просто. Его отсутствие или, наоборот, наличие у ребенка чувствуется сразу. Один определит узоры, нарисованные на окне морозом, как "стекло стало белым", а другой найдет в рисунке и волшебные цветы, и заметенные снегом леса, и таинственную дорогу.