«Все краски жизни для тебя» — менавіта пад такой назвай у Міжнародны дзень моладзі прайшоў абласны дабрачынны марафон. Акрамя ўсяго іншага, у Магілёўскай філармоніі з дабрачынным канцэртам выступілі зорка беларускай эстрады Iрына Дарафеева з гуртам «Красотки», фіналіст нацыянальнага адборачнага тура «Еўрабачанне-2016» гурт «Navi», маладыя выканаўцы беларускай эстрады, а таксама маладзёжныя і дзіцячыя творчыя калектывы Магілёўшчыны. Далучыліся да дабрачыннага марафону і завіталі на канцэрт і 20 прадстаўнікоў асіповіцкай моладзі. Дарэчы, транспарт для паездкі ў абласны цэнтр нашым актывістам выдзеліў завод аўтаагрэгатаў, чым і ўнёс сваю лепту ў добрую справу. Усе сабраныя падчас акцыі сродкі накіруюць у Глускі цэнтр карэкцыйнага развіцця, навучання і рэабілітацыі.
«В школу с добрым сердцем» заклікаюць накіравацца ўсіх неабыякавых жыхароў горада і раёна актывісты БРСМ. Напярэдадні Дня ведаў падчас традыцыйнай акцыі ўсім маючым патрэбу сем’ям аказваецца адрасная сацыяльная падтрымка. Зараз арганізаваны збор школьнага адзення і абутку, канцылярскіх прылад, навучальных дапаможнікаў, спартыўных тавараў і ўсяго астатняга, што можа спатрэбіцца сучаснаму вучню. Ужо на наступным тыдні валанцёры накіруюцца па адрасах і парадуюць школьнікаў падарункамі. Хочаце далучыцца? Прыходзьце або званіце ў райкам БРСМ (тэл. 22-5-16).
Фестываль фарбаў «Холі» ў чарговы раз збірае прыхільнікаў мерапрыемства ў Асіповічах. 30 жніўня ў 15 гадзін арганізатары запрашаюць пазітыўных і актыўных прадстаўнікоў моладзі, дзяцей і дарослых на пляцоўку каля сцэны ў гарадскім парку. Уваход свабодны, але на каляровую фарбу прыйдзецца крыху патраціцца. Асабліва актуальна гэта прапанова для тых, хто яшчэ вучыцца: добрая нагода весела правесці апошнія дзянькі перад пачаткам новага навучальнага года. Членам БРСМ — скідкі!