РАУС
У перыяд з 15 па 21 жніўня у рамках СМ “Мак” знішчана 5 кг дзікарослых канопляў. Зной-дзены труп без прыкмет гвалтоўнай смерці. 15 жніўня паступіла паведамленне аб тым, што з фермы паблізу в. Замошша прапала 5 парасят і каля тоны камбікорму. Неўстаноўленай асобай пры дапамозе банкаўскай карты з карт-рахунку асі-паўчаніна знята 287 дэнамінаваных рублёў.
РАСК
Узбуджана справа ў дачыненні раней судзімага жыхара аг. Краснае, які захоўваў 463,85 г нявысушанай расліннай сыравіны, якая з’яўляецца марыхуанай — асабліва небяспечным наркатычным сродкам.
Невядомая асоба пранікла шляхам узлому ў кватэру дома па вул. Камуністычнай і выкрала газавую пліту і 8 аўтамабільных колаў з дыскамі на агульную суму 545 рублёў.
ДАI
Папярэджана 130 правапарушэнняў дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 38 ліхачоў, 3 нецвярозыя вадзіцелі і 14 пешаходаў. Адбылося 11 ДТЗ.
Каля 11 раніцы 19 жніўня на 105 км шашы Мінск-Гомель паблізу в. Малая Гарожа жыхар Рэспублікі Турцыя, рухаючыся на “Пежо”, перавысіў дапушчальную хуткасць, выехаў на су-стрэчную паласу і наехаў на дарожную агароджу. Ва-дзіцель з траўмамі дастаўлены ў рэанімацыйнае ад-дзяленне бальніцы.
Увага! З 25 жніўня па 5 верасня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага — дзеці!”. Усе аўтамабілісты ў светлы час сутак АБАВЯЗАНЫ ехаць з уключаным блізкім святлом фар. Згодна з п. 166.9 ПДР РБ, ігнараванне патрабавання караецца штрафам у памеры да 2 базавых велічынь.
АУСТ
Складзена 16 матэрыялаў аб здарэннях, 50 адміністрацыйных пратаколаў. Суправоджана 54 цягнікі, з якіх знята 4 правапарушальнікі.
Спецізалятар
Размешчана 60 грамадзян, у іх ліку 13 жанчын, 5 іншагародніх, 3 пенсіянеры і 2 сямейныя скандалісты.
РАНС
18 жніўня загарэўся дом па вул. Замкавай у аг. Свіслач. Агнём знішчаны дах, маёмасць, пашкоджаны сцены дома, перакрыцце веранды.
19 жніўня ў 4.40 паступіла паведамленне аб засмечванні ўчастка жалезабетоннай трубы галоўнага гарадскога каналізацыйнага калектара. Для зніжэння паступлення сцёкаў быў адключаны ціск у гарадской вадаправоднай сетцы, на правядзенні рамонту было задзейнічана 2 экскаватары, 2 аўтамабільныя газанапаўняльныя кампрэсарныя станцыі, 17 работнікаў ДУКВП “Водаканал”. На падвоз вады насельніцтву выдзялялася 7 аўтацыстэрн. У 8.05 з дапамогай гідрамашыны ТО-560 прачыстка трубы была ажыццёўлена.
IАЖіРС
Складзена па 2 пратаколы за незаконныя парубку і паляванне, па 1 — па фактах забруджвання лесу і непадпарадкавання законным патрабаванням супрацоўніка інспекцыі.