РАУС
У перыяд з 8 па 14 жніўня ў рамках СМ “Мак” выяўлена і знішчана 53 кг дзікарослых канопляў. 10 жніўня ў райаддзел звярнулася жыхарка Свіс-лачы, якую збіў качаргой і пагражаў забойствам уласны сын.
РАСК
Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні раней несудзімага асіпаўчаніна: ён 8 жніўня, будучы ў нецвярозым стане, на вул. Кастрычніцкай ударыў нажом пакупніка магазіна.
Каля 4 гадзін раніцы 14 жніўня непрацуючы грамадзянін шляхам правароту замка здзейсніў кра-дзеж аўтамабіля “ВАЗ”. Такім жа чынам дадзены мужчына скраў яшчэ адзін “ВАЗ” і спрабаваў угнаць “Фольксваген” і “ВАЗ”.
ДАI
Папярэджаны 81 факт парушэння правілаў дарожнага руху, да адказнасці прыцягнута 27 ліхачоў, 5 нецвярозых вадзіцеляў, 6 веласіпедыстаў і 3 пешаходы без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 5 ДТЗ.
11 жніўня на 98 км аўтадарогі “Мінск-Гомель” паблізу ад в. Смык пенсіянер заснуў за рулём аўтамабіля “Фіат” і сутыкнуўся са спадарожным “Фордам”, вадзіцель якога ў выніку ДТЗ атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.
АУСТ
Зарэгістравана 15 здарэнняў, складзена 62 адміністрацыйныя пратаколы. Суправоджана 62 цягнікі, з якіх знята 10 правапарушальнікаў.
Увага! З 22 па 31 жніўня на аб’ектах транспарту праводзіцца спецыяльны комплекс мера-прыемстваў “Пасажыр”.
РАНС
13 жніўня адбылося ўзгаранне лазні ў в. Вайнілава. Пашкоджаны дах, перакрыцце і маёмасць.
Увага! 22 жніўня з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з-за пакідання іх без наглядукр стартуе рэспубліканская прафілактычная акцыя “У цэнтры ўвагі — дзеці!”, прымеркаваная да Дня ведаў.
IАЖіРС
Складзены адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання, незаконную здабычу рыбы, забруджванне лесу, непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка інспекцыі.