РАУС
У ходзе спецпраграмы “Мак” выяўлена і знішчана 15 кг дзікарослых канопляў і 0,5 кг маку; у дачыненні гаспадароў, на прысядзібны участках якіх выяўлены наркаўтрымліваючыя расліны, складзена 2 адміністрацыйныя пратаколы. Увечары 30 мая на абочыне дарогі паблізу в. Замошша знойдзена цела мужчыны без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. 31 мая ў ЦРБ дастаўлена пенсіянерка, якую збіла ўласная нявестка.
РАСК
Знайшоўшы ва ўмоўным месцы ключ ад дома асіповіцкага пенсіянера, раней судзімая жыхарка Слуцкага раёна пранікла ў жыллё і скрала грошы. Усё выкрадзенае канфіскавана.
Дзве справы распачаты ў дачыненні грамадзяніна, які, будучы пазбаўленым права кіравання транспартным сродкам на 5 гадоў, ухіліўся ад прысуду і кіраваў аўтамабілем у нецвярозым стане.
ДАI
Папярэджана 132 парушэнні правілаў дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 6 пешаходаў, 2 нецвярозыя вадзіцелі і 23, што не прытрымліваліся хуткаснага рэжыму. Адбылося 7 ДТЗ.
АУСТ
Узбуджана крымінальная справа па крадзяжы, зарэгістравана 16 матэрыялаў аб здарэннях, складзена 45 адміністрацыйных пратаколаў, 1 чалавек дастаўлены ў спецізалятар. Суправоджана 56 цягнікоў.
Спецізалятар
Для працверажэння размешчана 35 грамадзян, у тым ліку 7 сямейных скандалістаў, 10 жанчын і 1 пенсіянер.
РАНС
31 мая каля 7 гадзін раніцы на аўтадарозе Р-91 у раёне в. Паплавы з-за кароткага замыкання электраабсталявання загарэўся аўтамабіль “Шэўрале-Ніва”. Вадзіцель не пацярпеў, машына знішчана агнём.
Увага! З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму дзяцей у перыяд летніх канікул 1 чэрвеня стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя “КанIкулы без дыму I агню”.
IАЖіРС
Складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў рыбалоўства.
30 мая ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні жыхара аг. Свіслач, які ў пачатку месяца незаконна здабыў 5 асобін рыбы на суму больш за 13 млн рублёў.