Перапынак у футбольных матчах 2 лігі здарыўся ў мінулыя выхадныя: раней на гэты час былі назначаны гульні 1/64 Кубка Беларусі, з-за чаго сустрэчу ФК “Асіповічы” з пінскай “Хваляй” перанеслі на 22 мая.
Але ўсё ж асіпаўчане не засталіся без футбола: у нядзелю на стадыёне “Алімпіец” адбыўся таварыскі матч паміж АФК “Асіповічы” і “Ліпень”. Футбалісты ўжо двойчы сёлета сустракаліся між сабой і атрымалі па перамозе.
Напачатку ў асіпаўчан забілі Рагімаў і Ларыёнаў, але да канца тайма ігрок з Ліпеня Джумахонаў скараціў лік. Пасля перапынку “Асіповічы” вызначыліся яшчэ тройчы (Рагімаў, Барысенка і Бабура), а сапернік адказаў адным мячом (Чамякоў). Вынік — 5:2 на карысць АФК “Асіповічы”.