нядаўна ўпершыню прайшла на базе мясцовага музея. Зацікаўленыя краязнаўцы падрыхтавалі змястоўныя матэрыялы, што тычацца найменняў некаторых вёсак нашага краю.
Па словах дырэктара ўстановы Антаніны Сцяпанавай, першая спроба ўзаемадзеяння з людзьмі, неабыякавымі да лёсу зніклых і існуючых назваў асіповіцкіх паселішчаў, урочышчаў і іншых мясцін, стала своеасаблівай пляцоўкай для развіцця навукова-даследчай дзейнасці як для супрацоўнікаў музея, так і аматараў вывучэння даўніны. Прыемна, што ў іх ліку не толькі прадстаўнікі старэйшага пакалення, але і падрастаючага.
Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік, які папоўніць навуковыя крыніцы музея па мясцовым краязнаўстве.