РАУС
У перыяд з 14 па 20 сакавіка ў сувязі з выяўленнем месцазнаходжання спынены вышук 11 грамадзян. 14 чысла паблізу в. Камарын затрымана непрацуючая асіпаўчанка ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў. Аддзелам крымінальнага вышуку ў жыхара в. Пратасевічы выяўлена і канфіскавана 240 бутэлек гарэлкі “Царскае паляванне”, не маркіраваных акцызнымі маркамі РБ, на тэрыторыі рынку АБЭЗ затрыманы асіпаўчанін, у якога ў аўтамабілі знойдзена 120 л нехарчовага этылавага спірту. Супрацоўнікамі АДАI і АБЭЗ затрымана машына, у якой бабруйчанін перавозіў 160 кг медзі на суму 4.832.000 рублёў без суправаджальных дакументаў. 17 сакавіка каля в. Вярхі знішчаны 2 мінамётныя міны часоў вайны. У сталічную бальніцу шпіталізаваны жыхар Асіповіч, які атрымаў траўмы пры чыстцы пнеўматычнай падводнай стрэльбы.
РАСК
Распачата крымінальная справа ў дачыненні раней судзімага жыхара в. Ручэй, які ў лістападзе мінулага года з памяшкання МТФ ААТ «Лапічы» выкраў быка і цяля, кожны коштам звыш 4 млн рублёў.
Святлодыёдны праектар для дыскатэк скраў у рэстаране «Пралеска» непрацуючы раней судзімы асіпаўчанін.
18 сакавіка заведзена справа па заяве індывідуальнага прадпрымальніка па факце пашкоджання невядомай асобай рэкламных дошак на пад’ездах. Шкода складае больш за 2 млн рублёў.
У гэты ж дзень распачата справа і супраць раней судзімага асіпаўчаніна, які сеў за руль аўтамабіля, знаходзячыся ў нецвярозым стане і не маючы права кіравання транспартным сродкам.
ДАI
Папярэджана 106 парушэнняў правілаў дарожнага руху, да адказнасці прыцягнуты 3 п’яныя вадзіцелі, 46 ліхачоў, 12 пешаходаў. Адбылося 5 ДТЗ.
Увага! Па 30 сакавіка праходзіць дэкада «Дзяржтэхагляд», накіраваная на ўзмацненне прафілактычнай работы з уладальнікамі транспартных сродкаў, а таксама комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў і іншых неабароненых удзельнікаў дарожнага руху.
АУСТ
Устаноўлена месцазнаходжанне асобы, што была ў вышуку, складзена 22 матэрыялы аб здарэннях і 89 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 70 цягнікоў, з якіх знята 4 правапарушальнікі. У спецізалятар дастаўлена 2 чалавекі.
Дэпартамент аховы
Прыцягнута да адказнасці 19 чалавек, сярод якіх 3 — за дробнае хуліганства, 8 – за з’яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане, 6 парушальнікаў ПДР.
Спецізалятар
Размешчаны 41 чалавек, у тым ліку 3 жанчыны.
IАЖіРС
Складзена па адміністрацыйным пратаколе за незаконную рыбалку і парубку лесу, выяўлены факт з прыкметамі крымінальнай дзеі — здабыча баброў.