акцыя пад такой назвай праходзіць у рэгіёне па 26 сакавіка.
Арганізатарам выступіла ўпраўленне адукацыі вобласці. Мерапрыемствы па фарміраванні навыкаў бяспечнай жыццядзейнасці, здаровага ладу жыцця, культуры ладзяцца пры ўдзеле зацікаўленых службаў, а таксама грамадскімі арганізацыямі. Кожны дзень “бяспечнага тыдня” прысвечаны канкрэтнай тэме, у рамках якой навучальныя ўстановы планавалі сустрэчы, трэнінгі, бацькоўскія сходы, педсаветы, экскурсіі, паходы, наведванне басейна, трэнажорных залаў і г.д. Так, у мясцовым Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі пакладзены пачатак чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях. Раённая піянерская арганізацыя запрашала да сябе школьных актывістаў, каб разам «запаліць касцёр дабрыні». Вучні з Жорнаўкі і Ясеня наведаліся ў Лапіцкую школу, дзе правялі таварыскую сустрэчу па валейболе.
Заключныя мерапрыемствы пройдуць заўтра, у тым ліку і ў вобласці, куды адправяцца і 2 прадстаўнікі вучнёўскага актыву з СШ № 4.
Арганізатары, педагогі і бацькі ўпэўнены, што ў ходзе акцыі дзеці атрымліваюць не толькі пазітыўныя эмоцыі, але і веды і навыкі, неабходныя для бяспечнага жыцця.