РАУС
У перыяд з 8 па 14 лютага зафіксавана парушэнне антыалкагольнага заканадаўства і канфіскавана 120 літраў брагі. Супрацоўнікамі АДАI і АБЭЗ затрыманы ў горадзе аўтамабіль, у якім непрацуючы бабруйчанін перавозіў лом каляровага металу на суму 15,8 млн руб. без суправаджальных дакументаў. У непрацуючага жыхара в. Чучча супрацоўнікамі АНіСГЛ канфіскавана 0,0688 г экстракцыйнага опію.
РАСК
7 крымінальных спраў узбуджана ў дачыненні жыхара в. Забалацце, які ў лістападзе-снежні 2015 года неаднаразова з парушэннем устаноўленых правіл увозіў на тэрыторыю краіны ювелірныя вырабы без прабірных клеймаў і незаконна рэалізоўваў іх.
Непрацуючы раней несудзімы асіпаўчанін 6 лютага ў рэстаране “Юбілейны” каля 3 гадзін ночы з хуліганскіх намераў збіў мужчыну. Супраць віноўніка бойкі распачата справа, сам ён з траўмамі размешчаны на лячэнне.
ДАI
Папярэджана 91 парушэнне правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 3 нецвярозыя вадзіцелі, 22 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 15 пешаходаў, што знаходзіліся на дарогах у цёмны час сутак без святлоадбіваючых элементаў, 2 грамадзяніны, якія рухаліся на веласіпедах ва ўмовах снегападу і галалёдзіцы. Адбылося 3 ДТЗ з матэрыяльнымі стратамі.
АУСТ
Зарэгістравана 28 здарэнняў, складзена 73 адміністрацыйныя пратаколы, 5 чалавек дастаўлена ў спецізалятар, устаноўлена месцазнаходжанне 3 асоб, што знаходзіліся ў вышуку. Суправоджана 118 цягнікоў, з якіх знята 5 правапарушальнікаў.
РАНС
9 лютага адбыліся пажары нежылога дома ў в. Тарасавічы і надворнай пабудовы ў в. Жыцін. Дом у в. Заручэўе, які гарэў 12 лютага, з-за пашкоджання агнём непрыдатны для пражывання.
IАЖіРС
Складзена 2 пратаколы за крадзеж драўніны, па 1 — за парушэнне правілаў лесакарыстання, пакіданне смецця ў неўстаноўленых для гэтага месцах і выкарыстанне забароненых прылад для рыбнай лоўлі.