На старт выклікаюцца…
У чацвер, 14 студзеня, у шахматна-шашачным клубе “Дэбют” у 18 гадзін стартуе чэмпіянат раёна па шахматах, для ўдзелу ў якім запрашаюцца ўсе жадаючыя аматары камбінацый на чорна-белых клетках.
А тыдзень таму тут прайшлі аналагічныя спаборніцтвы сярод школьнікаў. У хлопчыкаў лепшы вынік паказаў навучэнец каледжа Аляксей Мініч, за ім у прызёрах размясціліся 8-класнікі Ален Война (СШ-2) і Піліп Алейнік (СШ-4). Сярод дзяўчынак першынствавала гімназістка Вераніка Сенькіна (4 клас), “срэбра” дасталося яе равесніцы Ангеліне Савельевай (СШ-4), “бронза” — на год старэйшай Насці Патапейка (СШ-1).