19 снежня ва ўсіх аддзяленнях сувязі Асіповіччыны — Дзень падпісчыка. У чарговы раз “раёнка” падрыхтавала бонусы для сваіх прыхільнікаў: жыхары раёна, якія ў гэты дзень аформяць абанементы на “Асіповіцкі край” на студзень-чэрвень 2016 года альбо тры першыя яго месяцы, маюць магчымасць выйграць купон на бясплатнае 8-радковае віншаванне з любым святам сваіх родных, блізкіх, сяброў на старонках газеты.
Скарыстайцеся шансам, землякі! Няхай у новым годзе наша сяброўства толькі мацнее!