Заяўкі на конкурс на лепшую пярвічную арганізацыю ГА «БРСМ» раёна прымаюцца да 24 снежня ў мясцовым райкаме саюза.
Удзельнікі павінны зрабіць творчае партфоліо, якое ўяўляе сабой сціслую інфармацыю пра «пярвічку» і афармляецца ў адзіную папку. Акрамя таго, удзел у ім з’яўляецца своеасаблівай формай справа-здачы аб праведзенай рабоце. Фінал конкурсу адбудзецца ў студзені. Праграма будзе складацца з творчай прэзентацыі, конкурсу маладзёжных лідараў, абароны праектаў для моладзі. Пераможцы і прызёры атрымаюць дыпломы і падарункі. Спяшайцеся!