РАУС
У перыяд з 14 па 20 снежня паступіла 4 паведамленні пра крадзяжы, знойдзены труп без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці; выяўлена і канфіскавана 6,2 л самагона.
15 чысла да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 2 індывідуальныя прадпрымальнікі, у гандлёвых павільёнах якіх выяўлены факты парушэння правілаў захоўвання піратэхнічных вырабаў.
РАСК
400 тыс. рублёў выкраў у 71-гадовага пенсіянера раней судзімы мужчына.
Узбуджана крымінальная справа супраць жыхара п. Ялізава, які захоўваў пры сабе 0,50 г здробненага рэчыва расліннага паходжання з утрыманнем 0,12 г небяспечнага наркатычнага рэчыва — гашышнага алею.
Маёмасць на суму 5,3 млн руб. выкраў раней судзімы непрацуючы асіпаўчанін з дачнага дома ў в. Заручэўе.
ДАI
Папярэджана 226 фактаў парушэння правілаў дарожнага руху, да адказнасці прыцягнута 78 ліхачоў, 4 нецвярозыя вадзіцелі, 29 пешаходаў і веласіпедыст без святлоадбіваючых элементаў на адзенні. Адбылося 9 ДТЗ.
З 1 снежня на дарогах раёна выяўлена 90 аўтамабіляў, на якіх выкарыстоўваліся летнія шыны і зімовыя з пратэктарам менш за 4 мм. Уладальнікі транспартных сродкаў пакараны.
Увага! Па 27 снежня праходзіць тыдзень дзіцячай бяспекі, накіраваны на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.
АУСТ
Узбуджаны 2 крымінальныя справы па фактах крадзяжу і супраціўлення супрацоўніку міліцыі. Складзена 78 адміністрацыйных пратаколаў, у спецізалятар дастаўлена 4 чалавекі, суправоджана 62 цягнікі, з якіх знята 8 правапарушальнікаў. Канфіскаваны 21 л брагі.
Увага! Па 28 снежня на аб’ектах транспарту праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Падлетак”.
Спецізалятар
Размешчана для працверажэння 38 чалавек, у тым ліку 5 жанчын, 11 сямейных скандалістаў, 7 асоб, што здзейснілі дробнае хуліганства, 2 пенсіянеры і 1 іншагародні грамадзянін.
IАЖіРС
Складзена 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства, па аднаму — за крадзеж лесу і забруджванне зямель адходамі драўніны.