Акцыя «Нашы дзеці» ўпэўнена крочыць па Беларусі. Не абмінула яна і наш раён.
Спецшколу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарату наведалі намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Мікалай Калтуноў і адміністрацыя дахавага завода «ТэхнаНIколь», якія ўручылі выхаванцам салодкія падарункі.
Пабывалі ў дзяцей і намеснік Генеральнага пракурора рэспублікі Аляксандр Лашын, начальнік аддзела па нагляду за выкананнем законаў аб непаўналетніх і моладзі Генпракуратуры Дар’я Лебедзева, намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Дэпартамента аховы МУС Алег Выдрын, намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Харытончык, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, прадстаўнікі кампаніі «Данон» і кіраўнік мясцовага дабрачыннага фонду «Крыніца дабрыні» Iрына Тапузідзіс. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі гаджэты, цацкі, ласункі і шмат прыемных уражанняў.
У раённым Цэнтры культуры адбылося свята ёлкі з удзелам дзяцей, якія паказваюць высокія вынікі ў вучэбнай, творчай і спартыўнай дзейнасці, а таксама тых, хто выхоўваецца ў мнагадзетных і няпоўных сем’ях. Першы намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Дзявойна пажадаў школьнікам яшчэ больш важкіх дасягненняў, творчых узлётаў, здароўя і дабрабыту.
Разам з Дзедам Марозам, Снягуркай і іншымі вясёлымі персанажамі рабяты здзейснілі падарожжа ў навагоднюю казку, пазнаёміліся з ажыўшымі Эмоцыямі і ў чарговы раз сталі відавочцамі перамогі Дабра. Радасць навагодняй сустрэчы атрымалі 206 вучняў устаноў адукацыі, яшчэ 18 школьнікаў пабывалі на абласной ёлцы.
У гімназіі прайшло раённае свята для дзяцей-інвалідаў. Выхаванцаў райцэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання віншавалі мясцовыя вайскоўцы і прадстаўнікі цэнтра банкаўскіх паслуг № 722 філіяла № 703 ААТ «ААБ Беларусбанк».
Не засталіся па-за ўвагай і дамы сямейнага тыпу. Напрыклад, прыёмных дзяцей сям’і Шамак наведаў дырэктар філіяла Дзяржстрах па Магілёў-скай вобласці Анатоль Глаз.
Да рабят, што зараз пражываюць у Ясенскім сацыяльным прытулку, наведаліся член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Алена Круцько, кіраў-ніцтва лясгаса з навагоднімі падарункамі і канцэрт-най праграмай. Яшчэ раней там пабывалі госці з райаддзела Следчага камітэта.
Акцыя «Нашы дзеці» доўжыцца да 10 студзеня.
В канун новогодних праздников в республиканской акции «Наши дети» приняло участие руководство Комитета госконтроля и финансовой милиции области. Сказочное настроение и множество подарков получили воспитанники детского дома семейного типа в д. Александрия Шкловского района. В этом году дружная семья Мицкевичей отпраздновала новоселье. В новом просторном доме сегодня воспитываются 8 детей, самому маленькому — 7 лет. В гости к детям работники госконтроля приезжают ежегодно в канун Нового года с Дедом Морозом, Снегурочкой и сказочными героями. Программа всегда наполнена шуточными играми, песнями и веселыми конкурсами.