Кантроль тэхнічных сродкаў на станцыі дыягностыкі аўтапарка № 19 з пачатку года прайшлі 5.507 чалавек. Даход прадпрыемства ад гэтага віду дзейнасці — амаль 794 млн рублёў, прыбытак — больш за 314 мільёнаў.
Канцэрт, прысвечаны Дню інвалідаў “Дружба без абмежаванняў”, пройдзе ў раённым Цэнтры культуры 3 снежня ў 15.00.
У Татаркаўскім сельсавеце зроблены ямачны рамонт вуліц Вакзальнай і Прамысловай, добраўпарадкаваны могілкі. У ходзе месячніка па супрацьпажарнай бяспецы аглядавай камісіяй абследаваны ўсе жылыя памяшканні, 208 двароў — паўторна. За сродкі ДУКВП “Водаканал” пракладзена 270 метраў водаправода.
Асіповіцкі лясгас нарыхтаваў сёлета 3 тоны жалудоў дуба чарэшчатага. Найлепшых вынікаў дасягнулі лясніцтвы: “Акцябрскае” — 1.050 т, Каменіцкае — 750, Градзянскае і Ліпенскае — па 350. Працягваецца збор насення ясеня звычайнага і ліпы драбналістай.
Мясцовае таварыства паляўнIчых I рыбаловаў з пачатку го-да адстраляла 52 казулі і 15 ласёў з запланаваных адпаведна 80 і 26. Аматары палявання забілі 6 ваўкоў.
Паслугі басейна “Дэльфін” папулярныя ў насельніцтва. У жніўні- кастрычніку каля 10 тысяч наведванняў прыпадае на вучняў, каля 4 — на дарослых. Сярод апошніх самыя актыўныя плыўцы-аматары — работнікі Бабруйскіх цеплавых сетак і УМГ, якія забяспечаны платнымі абанементамі за кошт сваіх арганізацый.
У рамках рэспубліканскай акцыі “Здаровае сэрца — вектар жыцця” работнікі райпаліклінікі абследавалі 712 чалавек.
Райвузел паштовай сувязі рэалізоўвае праз аддзяленні больш за 250 найменняў газет і часопісаў. За студзень-кастрычнік тавараабарот склаў 156 млн рублёў, прыбытак — прыкладна 36 мільёнаў. Найбольш папулярныя ў спажыўцоў выданні — “Друг пенсионера”, ”Сад и огород”, друкаваная прадукцыя са сканвордамі-красвордамі.
ДАI паведамляе: з 28 лістапада па 7 снежня праводзіцца спецыяльная аперацыя “Пешаход”, накіраваная на папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў, папулярызацыю выкарыстання святлоадбіваючых элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.