У гэтым перакананы многія пратасевіцкія школьнікі, якія ўстанову ў час канікул наведваюць асабліва часта. Тут можна не толькі выбраць захапляльную кнігу ды пагартаць перыёдыку, засяроджваючы ўвагу на самым незвычайным, але і пагуляць у камп’ютарныя гульні — ёсць і такая паслуга.
На гэты раз у бібліятэцы засталі Вікторыю і Яраслава Астрэйка, Крысціну Сяржант і Аляксандра Козіна (на здымку). Крысціна расказала, што любіць часопісы “Дзяўчынкі”, “3/9 царства”, “Нязнайка”. А яе аднагодак Саша — дарэчы, адзін з лепшых вучняў у класе — больш цікавіцца кнігамі.
Як падзялілася бібліятэкар Ганна Дамарад, у ліку самых актыўных чытачоў Кірыл Піцюк, Аляксей Пуліновіч, Наталля Герасімчук. Асаблівай пахвалы заслугоўваюць сястрычкі Шайко — дзяўчынкі ні дня не праводзяць без чытання. Даша яшчэ маленькая, але з літаратурай сяброўства ўжо мае надзейнае. Ну а Дзіяне і наогул у чытацкай справе роўных няма.
Толькі з кнігай канікулы сапраўды паўнавартасныя!
Фота Ніны ЦАРЫК.