22 чэрвеня — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, і ў панядзелак землякі прыйдуць да помнікаў і абеліскаў, магіл воінаў, партызан і падпольшчыкаў, месцаў масавага знішчэння фашыстамі мірнага насельніцтва, каб аддаць даніну памяці, ускласці вянкі і кветкі. А ў 11 гадзін (адпраўленне аўтобуса з цэнтральнай плошчы горада ў 10-30) усе запрашаюцца на мітынг-рэквіем ля помніка ахвярам вайны непадалёку ад вёскі Цяплухі.
У дзень вераломнага нападзення гітлераўцаў на нашу краіну ў 12 гадзін паўсюдна будзе аб’яўлена хвіліна маўчання з прыпыненнем руху грамадскага транспарту, а ў храмах загучыць калакольны звон смутку.
Вечная памяць усім загінуўшым у гады ваеннага ліхалецця. Тыя жахлівыя часіны ўжо ў мінулым, але ў сэрцах кожнага беларуса яны будуць жыць заўсёды.