У сувязі з надыходам спякотна-сухога надвор’я, недастатковай колькасцю ападкаў, нізкім узроўнем вады ў рэках і вадаёмах на тэрыторыі раёна, узнікненнем надзвычайнай пажарнай небяспекі 8 чэрвеня райвыканкам прыняў рашэнне ЗАБАРАНIЦЬ ЗНАХОДЖАННЕ ГРАМАДЗЯН (акрамя асоб, якія ажыццяўляюць функцыі па ахове лесу, папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый) У ЛЯСАХ I НА ТАРФЯНЫХ МАСIВАХ на пажаранебяспечны перыяд.
Па прагнозах сіноптыкаў тэмпература ў выхадныя дні чакаецца вышэй за 30 градусаў, таму яшчэ і яшчэ звяртаемся да ўсіх землякоў і нашых гасцей з просьбай быць вельмі ўважлівымі як з агнём, так і на вадзе. Беражыце сябе і сёння, і заўсёды!