РАУС
У перыяд з 6 па 12 красавіка раскрыта 2 крадзяжы, зафіксавана 6 фактаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства і канфіскавана 140 літраў брагі, 0,5 — самагону, 3 — піва з пратэрмінаванай датай прыдатнасці. Выяўлены труп без прыкмет гвалтоўнай смерці. Устаноўлена месцазнаходжанне 5 асоб, што знаходзіліся ў вышуку. Знікла без вестак 15-гадовая жыхарка в. Ясень, якая раней не раз сыходзіла з дому.
РАСК
Распачата 8 крымінальных спраў, з іх 2 — па фактах незаконнага абароту наркатычных сродкаў, 5 — па крадзяжу маёмасці. Па матэрыялах АБЭЗ заведзена справа супраць заатэхніка-селекцыянера аднаго з аграпрадпрыемстваў, якая шляхам афармлення фіктыўнага акта аб выкананых работах завалодала сумай звыш 4 млн рублёў.
ДАI
Папярэджана 168 фактаў парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнута 3 нецвярозыя вадзіцелі, 66 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 8 пешаходаў. Адбылося 2 ДТЗ з матэрыяльнымі стратамі.
АУСТ
Складзена 70 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 92 цягнікі, з якіх знята 13 правапарушальнікаў, у спецізалятар дастаўлена 5 чалавек, знойдзена 2 злачынцы, што знаходзіліся ў вышуку.
Увага! «Прамая лінія» з камандзірам палка патрульна—паставой службы УУС Магілёўскага аблвыканкама Віталем Літвіненкам і начальнікам Асіповіцкага АУСТ Уладзімірам Мамсікавым адбудзецца 16 красавіка з 11 да 13 гадзін па тэл. 6-25-46. Кругласутачная «гарачая лінія» арганізавана па тэл. 22-1-07.
Спецізалятар
Для працверажэння размешчана 6 жанчын і 39 мужчын.
РАНС
Тры пажары зарэгістраваны 12 красавіка. У райцэнтры па вул. Iнтэрна- цыянальнай пашкоджаны дах і перакрыцце хлява; у в. Каменічы згарэла 2 свінні і знішчаны дашчаная прыбудова, перакрыцці, дах, пашкоджаны сцены памяшкання, з цаглянага будынка цялятніка ў в. Малая Грава, дзе агнём знішчана 900 квадратных метраў даху і перакрыцця, эвакуіравана 79 цялят, а 11 жывёл выратаваць не ўдалося.
IАЖіРС
Складзена 2 пратаколы за незаконную рыбалку: за крадзеж сажалкавай рыбы і парушэнне правілаў лесакарыстання і мыйку аўтамабіля ў неналежным месцы.