11.6 C
Осиповичи
Среда, 28 сентября, 2022
Еще

    33-і Асіповіцкі міжнародны марафон адбыўся!

    Популярное

    Мария ТАЛЕЙКОhttp://gzt-akray.by
    С 2009 по 2014 гг. училась на отделении журналистики МГУ им. Кулешова. В 2014 г. получила диплом о высшем образовании по специальности "Печатные СМИ". С 1 октября 2013 года - журналист районной газеты "Асіповіцкі край".

    «Я выйшаў з трох гадзін!» —

    менавіта такія выклікі можна было пачуць у мінулую суботу на гарадской плошчы.

    Падстава? Там праходзіў традыцыйны — ужо 33! — Асіповіцкі міжнародны марафон, які сабраў каля 700 аматараў бегу. Акрамя беларусаў з розных куткоў краіны, на старт выйшлі і 11 расіян, а ў якасці галоўнага суддзі выступіў Аляксандр Гоцкі — удзельнік марафону на Алімпіядзе-76 у Манрэалі і адзін з лепшых марафонцаў былога Савецкага Саюза.

    osipovichi-marafon-01

    Галоўны суддзя спаборніцтваў Аляксандр Гоцкі
    Галоўны суддзя спаборніцтваў Аляксандр Гоцкі

    osipovichi-marafon

    Першы забег — самы масавы. У ім прынялі ўдзел каля 500 навучэнцаў школ горада і раёна. Пераможцамі ў малодшай узроставай групе (6-8 класы) сталі Дзмітрый Назараў (Карытнае) і Зарына Рахімава (Ясень), а сярод старшакласнікаў — Мікіта Цэдрык (Ліпень) і Святлана Калячка (Каменічы).

    osipovichi-marafon

    На дыстанцыі 3 кіламетры ва ўзроставай групе 80 гадоў і больш беглі асіпаўчанін Барыс Ліпскі, бабруйчанін Пётр Аўласенка і мінчанка Тамара Новікава — і ўжо гэта, пагадзіцеся, перамога!

    Дыстанцыю 15 кіламетраў выбралі 64 мужчыны і 24 жанчыны. Нашы 22-гадовая Ганна Лятун стала сёмай у сваёй узроставай групе з вынікам 1 гадзіна 16 хвілін 42 секунды, а Сяргей Папкоў, якому 36 гадоў, заняў 8 месца ў групе, фінішаваўшы з вынікам 1:06:31.

    осиповичи марафон 05 осиповичи марафон 06

    Класічны марафон — 42,195 кіламетра — пераадольвалі 59 чалавек, сярод якіх было 7 жанчын. Наша зямлячка Таццяна Гурская ў агульным заліку паказала другі вынік — 3:26:25, саступіўшы мінчанцы Наталлі Маліноўскай 12 хвілін і 22 секунды. А асіпаўчанін Дзмітрый Васіленка стаў трыццатым у агульным заліку, прабегшы дыстанцыю за 3:36:09. Лепшы ж вынік паказаў Генадзь Жаўронак з Беразіно — 2:36:19. Самы малодшы марафонец — мінчанін Аляксей Трахімчык, якому 21 год. А самыя старэйшыя — Віктар Кучынскі (Магілёў) і Леанід Калодка (Жодзіна), якім 78 і 80 гадоў адпаведна.

    osipovichi-marafon

    Стаераў, канечне, крыху падвяло надвор’е. Бегчы ў дождж і снег значна цяжэй, і нават далёка не ўсе гледачы і балельшчыкі дачакаліся заканчэння спаборніцтваў. Але ўдзельнікі засталіся задаволенымі мерапрыемствам, выказвалі шчырыя падзякі арганізатарам спартыўнага свята. I абяцалі прыехаць да нас у будучым!

    осиповичи марафон 04 осиповичи марафон 08 осиповичи марафон 10 осиповичи марафон 11 осиповичи марафон 09 осиповичи марафон 14 осиповичи марафон 13

    Фота Марыі ТАЛЕЙКА.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее