У межах Усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі» ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Масленікава адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў выдатнікам вучобы, пераможцам прадметных алімпіяд, актыўным удзельнікам грамадскага жыцця і маладзёжнага руху з удзелам губернатара Уладзіміра Даманеўскага. Сярод іх — 16-гадовая асіпаўчанка Марыя Еўдакімовіч (на здымку).
Закрытыя паўфіналы школьнай лігі клуба вясёлых і знаходлівых адбываюцца 26-27 сакавіка ў Асіповічах. У чацвер юных КВЗшнікаў сустрэў клуб чыгуначнікаў, а сёння жартаваць і ўсміхацца будуць у клубе «Факел».
Канцэрт маладога выканаўцы Аляксандра Змачынскага адбудзецца 15 красавіка на сцэне МПЦ «Равеснік». Асіповічы для спевака родны горад, і ён ужо не ўпершыню прыязджае да нас з канцэртам. Пройдзе мерапрыемства ў суправаджэнні камернага аркестра пад кіраўніцтвам Мурада Асуіла. Спадзяемся, што гледачоў і слухачоў у таленавітага земляка і на гэты раз будзе дастаткова.