Ужо сёлета на вадаёмах краіны патанула 22 чалавекі, у ліку якіх двое ў Магілёўскай вобласці. Прычына гібелі ў шэрагу выпадкаў аднолькавая: ігнараванне грамадзянамі патрабаванняў бяспекі пры выхадзе на лёд. Тым больш цяпер, калі яго трываласць з кожным днём становіцца меншай…
З нагоды ўстанаўлення цёплага надвор’я, раннім таяннем і разбурэннем лёду і, галоўнае, у мэтах аховы жыцця і здароўя нашых людзей райвыканкамам — у адпаведнасці з пунктам 50 Правілаў аховы жыцця людзей на вадзе Рэспублікі Беларусь — прынята рашэнне аб забароне выхаду на лёд у перыяд яго інтэнсіўнага таяння.
Не рызыкуйце, паважаныя землякі, беражыце сябе!