Шоу пачынаецца!
7 лютага ў 12 гадзін у вёсцы Цэль пройдзе ваенна-гістарычная рэканструкцыя “Бой мясцовага значэння”, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны.
У спектаклі пад адкрытым небам прымуць удзел каля 60 “савецкіх” і “нямецкіх” салдат, у ролі якіх выступяць ваеннаслужачыя 465 ракетнай брыгады, удзельнікі клуба ваенна-гістарычнай рэканструкцыі “Штык” ДУДА “Асіповіцкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства” (кіраўнікі — Андрэй Торбін і Юрый Сцяпанаў), іх калегі з Мінска і Гомеля, прадстаўнікі РГА “Беларускае казацтва” і конна-спартыўнага клуба “Ярмак” .
Паглядзець незвычайнае па маштабах і рэалізму відовішча — у рэканструкцыі будуць прымяняцца піратэхнічныя эфекты і аўдыёімітацыя сапраўдных баявых дзеянняў — запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 8 (029) 624-94-01.
Спасибо за своевременную информацию. Интересное мероприятие! Обязательно надо посетить.