0.7 C
Осиповичи
Пятница, 5 марта, 2021
Еще

    Асіповіцкі раён: лесу — быць!

    Популярное

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    4 марта Осиповичский район посетил помощник Президента — инспектор по Могилевской области Леонид Мартынюк

     Асноўнай мэтай візіту высокай пасадавай асобы была сустрэча з працоўным калектывам  ААТ “Гродзенскі шклозавод” філіяла “Ялізава” . Леанід Аляксеевіч расказаў працаўнікам прадпрыемства аб асноўных пытаннях, якія абмяркоўваліся на шостым Усебеларускім народным сходзе.

    В Осиповичах прошел клуб педагогических встреч

    3 марта в МПЦ «Ровесник» прошел клуб педагогических встреч. Первый заместитель председателя райисполкома Сергей Ананич поздравил женщин-педагогов с наступающим праздником и вручил почетные грамоты и благодарственные письма Осиповичского райисполкома.

    Мы прывыклі да таго, што багацці прыроды — дадзенасць, і можна браць, нічога ці мала аддаючы ўзамен. Але — не ў выпадку з лесам: захаваннем і рацыянальным яго выкарыстаннем даўно і паспяхова займаюцца падраздзяленні лясной гаспадаркі. У іх ліку і Акцябрскае лясніцтва, якім ужо каля дзесяці год кіруе Андрэй САРОКА:

    lesnichiy-Soroka
    Андрэй САРОКА

    — Лес, вядома, рэсурс аднаўляльны, але каб стабільна атрымліваць добры «ўраджай», трэба шмат і   сур’ёзна працаваць, укладваючы сілы не толькі ў дзень сённяшні, але і ў заўтра. Гэта і робім. Зараз у лясніцтве працуе 25 чалавек, і амаль усе — з немалым стажам: выпадковых людзей лес не любіць. Прыклад «невыпадковага» чалавека — вадзіцель Алег Жук, які аддаў лясной справе больш за 27 гадоў і неаднаразова станавіўся лепшым па прафесіі ў вобласці.

    Мінулы год стаў для калектыву ўдалым: нарыхтавалі 25 тысяч кубаметраў драўніны ліставых парод і зарабілі  6 мільярдаў рублёў — на 20% больш, чым у 2013 годзе. У Польшчу, Літву, Узбекістан экспартавалі 12 тысяч «кубоў» дзелавой драўніны на 317 тысяч долараў. Правялі высечкі догляду на 55 гектарах маладняку. З адходаў з дапамогай ру-більнай машыны вырабілі 3.000 кубічных метраў паліўных трэсак: 80% пайшло на экспарт, астатняе — на патрэбы міні-ЦЭЦ і УКП ЖКГ. Палепшылася тэхнічная аснашчанасць: купілі тралёвачны трактар, тры сучасныя пілы, супрацьпажарны модуль на 500 літраў вады, які можна перамяшчаць на легкавым аўтамабілі.

    Oleg-ZHuk
    Алег ЖУК

    Зрабілі немалыя ўкладанні і ў будучыню. Штогадовая пасадка лесу залежыць ад аб’ёму суцэльных высечак — на 14 гектарах замест алешыны і бярозы пасадзілі каштоўны дуб: глеба ў Акцябрскім лясніцтве багатая, таму прыжывальнасць — 94%. Саджанцы пастаўляе ліпенскі гадавальнік, а таму, што нават у 20-сантыметровага падгадаванага дубка магутная і разгалінаваная каранёвая сістэма, высаджваем дрэўцы «пад рыдлёўку», а не з дапамогай мяча Колесава*. Працэс працаёмкі, але вынік таго варты: зірніце на дубы, якія былі пасаджаны ў лясніцтве 180 гадоў таму. Дарэчы, сёлета запоўнім маладняком яшчэ 40 гектараў, прычым на 30 з іх высадзім менавіта дуб. Вядзем таксама нарыхтоўку насення: адправілі 200 кілаграмаў яловых шышак на брыцалавіцкую шышкасушылку, адкуль апрацаванае і закансерваванае насенне пойдзе і ў беларускія гадавальнікі, і ў Расію, дзе хвойныя пароды вельмі запатрабаваныя.

    Зімой лес быццам бы спіць, але ў лясніцтве і цяпер работы хапае: за паўтара месяца ўжо нарыхтавана і адпраўлена 1.200 «кубоў» драўніны, працягваецца высечка сухастою і навядзенне парадку ў лесапаласе ўздоўж дарог. А пра вясну тут заўсёды думаюць раней за астатніх: зусім хутка пачнецца рух соку, а плануецца сабраць каля 80 тон бярозавіку…

    *Меч Колесава, або Саджальный меч Колесава — ручны інструмент, вузкая сталёвая рыдлёўка для пасадкі сеянцаў і саджанцаў лясных культур.

    Соф’я САВАЙТАН.

    Реклама

    Последнее

    Много интересного об осиповичском музее

    Асіповіцкі гісторыка-краязнаўчы музей з’явіўся значна пазней, чым аналагічныя ўстановы ў іншых раёнах краіны. Затрымка на старце ў любой справе стварае многа нязручнасцей, аднак, калі ёсць жаданне, зрабіць можна вельмі многа.

    Учитель изобразительного искусства филиала художественного направления ДШИ № 1 Назар Егоров знает, как стать художником

    Прежде всего, считает педагог, нужно иметь особый взгляд на мир. И это качество, если нет предрасположенности, приобрести не так-то просто. Его отсутствие или, наоборот, наличие у ребенка чувствуется сразу. Один определит узоры, нарисованные на окне морозом, как "стекло стало белым", а другой найдет в рисунке и волшебные цветы, и заметенные снегом леса, и таинственную дорогу.

    С красной повязкой на руке

    Якія абавязкі выконвае дружыннік, Надзея Карнеенка дакладна не ведала, пакуль не сутыкнулася са справай аховы правапарадку

    Лапичский сельсовет. Числа и люди

    Лапичский сельсовет объединяет 28 населенных пунктов, 14 из которых малонаселенные, где проживает менее 10 человек. По состоянию на начало минувшего года численность населения составляет 3 063: 517 детей, 787 пенсионеров и 1 759 граждан трудоспособного возраста; здесь живет 38 многодетных семей и 203, воспитывающих детей до 18 лет.