У “АК“ № 85 ад 06.11. 2014 г. у крытычным матэрыяле “Месца, дзе чакаюць, спяшаюцца, спадзяюцца” закраналіся пытанні, звязаныя з работай міні-кафэ № 4, размешчанага ў памяшканні вакзала, і грамадскага туалета на пероне. Вось адказы кіраўнікоў узгаданых прадпрыемстваў.
Дырэктар Асіповіцкага куста ААТ “Жэлдорсэрвіс г. Магілёў” Таццяна БАРЫСЁНАК:
— Рэжым работы ўзгаданага міні-кафэ неаднаразова змяняўся. Летась з сакавіка па чэрвень яно працавала кругласутачна, аднак не прыносіла эканамічнага эфекту. Выручка ў начны час складала ад 20 да 60 тысяч рублёў. Зараз тавараабарот выконваецца толькі на 70% ад даведзенага планавага задання — знізіўся пасажырапаток. У памяшканні вакзала з 12 да 22 гадзін штодзённа працуе кафэ “Дарожнае”, дзе могуць падсілкавацца ўсе жадаючыя.
Дырэктар ТАА “Сэрвісгенуя” Р.Ф.КАСІЛА:
— Цэны на прадастаўляемыя паслугі фарміруюцца згодна з калькуляцыяй на падставе выдаткаў на ўтрыманне грамадскага туалета — плата за арэнду, камунальныя, эксплуатацыйныя і расходы на зарплату і г.д. На ўсіх аб’ектах бясплатна абслугоўваюцца ўдзельнікі Вялікай Айчыннай і іншых войнаў і асобы, прыроўненыя да іх; дзеці да 6 гадоў уключна, дзеці-сіроты і інваліды I групы. Для інвалідаў II групы прадугледжана льгота — 50% ад кошту.