РАУС
Раскрыта 2 крадзяжы, зафіксавана 4 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства. Знойдзены труп без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці.
На 102 км трасы Мінск-Гомель каля в. Камарын у аўтамабілі, які належыць сталічнаму прыватнаму прадпрыемству, выяўлены матэрыяльныя каштоўнасці без кантрольных і ідэнтыфікацыйных дакументаў на суму 67.401.583 рублі. Праводзіцца праверка.
РАСК
Узбуджана 13 крымінальных спраў, пяць з якіх – у дачыненні прараба ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне», які з мэтай утойвання раней здзейсненых крадзяжоў будаўнічых матэрыялаў сістэматычна ўносіў скажоныя звесткі ў афіцыйныя дакументы.
Крымінальная справа заведзена ў дачыненні грамадзяніна РФ, які раней ужо быў дэпартаваны ў прымусовым парадку, але, парушыўшы забароны ўезду, зноў прыбыў на тэрыторыю РБ.
Тры крымінальныя справы, якія тычацца выкарыстання і распаўсюджвання наркотыкаў, распачаты 9 верасня: у дачыненні невядомага, што збыў 0,29 грама асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва, у дачыненні грамадзяніна, у якога знойдзена і канфіскавана 0,4 грама падобнага рэчыва, па факце выяўлення паблізу кафэ «Транзіт» 7,19 грама псіхатропнага рэчыва ў цыгарэтным пачку.
ДАI
Папярэджана 224 правапарушэнні, прыцягнуты да адказнасці 112 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 5 – за кіраванне аўтатранспартам у нецвярозым стане і 3 пешаходы. Адбылося 6 ДТЗ.
У цёмны час сутак 9 верасня каля в. Краснае грузавік, якім кіраваў жыхар Барысава, пры абгоне веласіпеда, што рухаўся спадарожна, здзейсніў наезд на яго. У выніку веласіпедыстка ўпала на праезную частку і з атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі была шпіталізавана.
Увага! З 15 па 25 верасня праводзіцца прафілактычная акцыя “Бяспечны пераход”.
АУСТ
Прадухілена 77 правапарушэнняў, знойдзены 4 злачынцы, суправоджана 60 цягнікоў.
Спецізалятар
Дастаўлены і змешчаны для працверажэння 31 чалавек.
IАЖіРС
Складзена 2 пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання і столькі ж – за незаконнае вядзенне рыбалоўнай гаспадаркі.