Вакальная група “Крышталь” МПЦ “Равеснік” — лаўрэат, дыпламант раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, — адзначае свой 10-гадовы юбілей і запрашае аматараў эстраднай песні і наогул усіх землякоў у панядзелак, 11 жніўня, у 17.30 далучыцца да свята, наведаўшы прымеркаваны да гэтай даты канцэрт.
У праграме музычнага мерапрыемства, якое адбудзецца ў “Равесніку”, прэм’ера песень, дэбют спевакоў і яшчэ шмат цікавага. Уваход свабодны!