Па свяшчэнных мясцінах (Татаркаўскі сельсавет)
Опубликовано: Асiповiцкi Край
Понедельник, 4.08.2014 12:59.
Рубрика: Ведаць. Памятаць. Ганарыцца Tags:
война,
история
Ведаць. Памятаць. Ганарыцца
Станцыя Татарка ўзніклаў 1872 годзе, калі тут была пракладзена Лібава—Роменская чыгунка. Пазней з’явіўся пасёлак, які пасля будаўніцтва ў 1930 годзе торфапрадпрыемства з такой жа назвай значна пашырыў свае межы. У 1940 годзе тут працавала 414 рабочых.
Як сведчаць матэрыялы, сабраныя ў Татаркаўскай СШ, пасёлак быў акупіраваны немцамі ўжо ў чэрвені 1941 года. Рабочых захопнікі прымушалі працаваць на торфараспрацоўках. Торф вывозілі ў Германію.
Многія жыхары пайшлі ў партызаны, 18 з іх загінула ў барацьбе з ворагам. Не прыйшлі з франтоў Вялікай Айчыннай 43 пасялкоўцы. Устаноўлены помнікі на вуліцах Ленінскай, Прамысловай. Тут пахаваны партызаны і ваеннаслужачыя, якія сталі ахвярамі фашыстаў. Частка з іх перазахавана 6 мая 1957 года: з Замошскага сельсавета — 21 чалавек (12 партызан і 9 байцоў); Зборскага — 100 (2 афіцэры, 91 сяржант і салдат, 7 партызан); Ясенскага — 116 (афіцэр і 115 сяржантаў і салдат); Карытнянскага — 16 (14 сяржантаў і салдат і 2 партызаны).
На жаль, устаноўлены не ўсе імёны пахаваных.
Пасёлак Татарка быў вызвалены 29 чэрвеня 1944 года байцамі 65-й арміі.
З данясення камандавання партызанскага атрада № 752 камандзіру атрада № 208 П.В.Яхантаву:
«4.12.42 г.в 23.00 в районе станции Татарка тремя диверсионными группами под командованием т.Кожушко обстрелян вражеский эшелон с живой силой, идущий на фронт, 2 вагона загорелись. Количество убитых и раненых не установлено».
З дакладной запіскі камандавання Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групы начальніку ЦШПР генерал-лейтэнанту П.К. Панамарэнку аб выніках правядзення “Рэйкавай вайны”:
«8.08.43 г. Проведена операция по уничтожению рельсов на железной дороге Осиповичский разъезд — станция Татарка. На этом участке находилось 5 вражеских гарнизонов и 4 укрепленные точки, охраняющие железнодорожное полотно. На ст.Татарка находился гарнизон из 70 человек, вооруженный батальонным и 2 ротными минометами, станковым и 2 ручными пулеметами.
Выполнять поставленную задачу приходилось с боем. Для прикрытия работы были выделены специальные группы. Задача их была подавить огневые точки гарнизонов противника, а также выбить его из укрепленных точек.
В результате проведенной боевой операции в ночь с 2 по 3 августа взорвано рельсов по отрядам: 210-й — 781, 211-й — 441, 212-й — 53, 213-й — 175, 214-й — 195, 215-й — 170, подрывной группой — 132″.
З дакладной запіскі камандавання партызанскага атрада № 210 Асіповіцкаму райкаму КП(б)Б аб баявой дзейнасці за жнівень 1943 г.:
«В ночь на 3 августа в составе отряда на участке Татарка-Осиповичи-3 путем произведенных взрывов уничтожен 781 рельс, взорван ж.д.мост. Минометным огнем на ст. Татарка убито 28 фрицев.
15 августа в полночь на том же участке путем взрывов уничтожен 451 рельс, убито 26 фрицев и ранено 40″.
З баявога журнала 12-й кавалерыйскай брыгады аб дзейнасці атрада імя Сталіна:
«18 апреля 1943 года диверсионной группой № 754 (старший Гуторев) в районе станции Татарка пущен под откос вражеский эшелон. В результате крушения разбит паровоз и 11 вагонов с военным имуществом. Убито 15 фрицев».
З трафейных дакументаў:
«1942 г. В районе 1,5 км северо-западнее станции Татарка в 2 часа ночи был подорван рельсовый путь. Повреждены две колеи. Паровоз сошел с рельсов. Один вагон лег поперек пути».
Яшчэ раз пра 32-ю кавалерыйскую дывізію
У куточку баявой славы школы захоў-ваецца шмат матэрыялаў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной. Iх збіралі вучні і настаўнікі на працягу некалькіх дзясяткаў гадоў. Ёсць і перапіска паміж школьнікамі і ўдзельнікамі таго злашчаснага бою ў пачатку вайны, у якім загінула не адна тысяча байцоў Чырвонай Арміі.
У ноч на 25 ліпеня 1941 года часці 32 кавалерыйскай дывізіі занялі пасёлак Ясень і станцыю Татарка і знішчылі там нямецкія гарнізоны. Да 29 чысла вяліся баі з часцямі нямецкай 87-й пяхотнай дывізіі на лініі чыгункі Мінск — Бабруйск, а потым пад націскам праціўніка часці адышлі ў лясіста-балоцісты раён.
Урочышча Барок. У 1985 годзе ўстаноўлены абеліск з надпісам «Воінам-кавалерістам, погібшім в бою с немецко-фашістскімі захватчікамі в августе 1941 г.»
30 ліпеня была яшчэ адна спроба пераправіцца цераз Бярэзіну, але і яна скончылася няўдала. Дывізія, як вядома, была акружана непадалёк ад вёскі Копча, але 3 жніўня ўдалося прарвацца і пайсці ў заходнім накірунку. Бліжэй да вечара яна апынулася каля Коханаўкі, дзе зноў трапіла ў поле зроку праціўніка. Завязаліся баі. І толькі ноччу 6 чысла асноўныя сілы дывізіі, за выключэннем 145-га палка, які прыкрываў адыход, перайшлі лінію фронту і злучыліся з часцямі 21-й арміі.
З успамінаў відавочцы тых крывавых падзей Яўгенія Уладзіміравіча Ждановіча, які да вайны жыў ў вёсцы Брадзішча:
— Мне было 11 гадоў, калі пачалася вайна. На свае вочы бачыў, як гінулі нашы салдаты, якія выходзілі з акружэння. Немцы прыціснулі іх да тарфяных кар’ераў, якія былі запоўнены вадой. Запомніўся такі выпадак. Раніцай аднаго дня ў хату зайшоў салдат, які быў ранены ў жывот. Карціна жудасная. Маці нават страціла прытомнасць. Затым, калі прышла ў сябе, чыстым ільняным ручніком перавязала рану. Салдат выйшаў у двор, развітаўся з канём і… раптам прагучаў стрэл. Ён застаўся верным прысязе — не здаўся ворагу жывым. Таксама зрабілі і яшчэ двое байцоў…
Пасля бою, калі ўсё сціхла, па даручэнні нашай настаўніцы разам з іншымі хлапчукамі паілі раненых вадой. Многія так больш і не падняліся…
Баі працягваліся. Немцы знішчалі дывізію. Але камандаванне знайшло калідор, па якім з’явілася магчымасць прабрацца паміж кар’ерамі ў напрамку Карытнага.
Потым палонных і раненых немцы звозілі на станцыю і расстрэльвалі…
Татарка змагаецца
З успамінаў Алены Мікалаеўны Камінскай:
— Мае браты Мікалай і Iван, Уладзімір і Фёдар Рубеж, Дамінік Татур у вайну вазілі торф і актыўна дапамагалі партызанам. Iм даручылі ўзарваць будынак, дзе мясціліся немцы. Была дастаўлена ўжо і міна, але хлопцаў высачыў паліцай. Усе былі арыштаваны, іх доўга катавалі, дапытваліся, з якім атрадам тыя падтрымліваюць сувязь. Нічога не дабіўшыся, гітлераўцы пакаралі іх смерцю. У цэнтры пасёлка пабудавалі шыбеніцу, сагналі ўсіх жыхароў і павесілі адважных падпольшчыкаў.
Пра партызанку атрада № 210 Ніну Ждановіч
Падчас акупацыі дзяўчына працавала дзяжурнай па станцыі і была звязана з ляснымі байцамі. Яна павінна была лічыць, колькі эшалонаў з баявой тэхнікай і жывой сілай праціўніка праходзіла праз станцыю. Кожную ноч прыходзіў сувязны і забіраў інфармацыю.
На тэрыторыі пасёлка знаходзіўся гарнізон, сфарміраваны ў асноўным з былых рускіх ваеннапалонных. Ніна атрымала заданне ўстанавіць сувязь з паліцаямі, правесці работу сярод асабовага складу аб пераходзе на бок партызан.
Заданне было выканана — і былыя ваеннапалонныя-паліцаі сталі партызанамі. Разам з імі да іх пайшла і Ніна.
Аднойчы атрад атрымаў задачу знішчыць гарнізон у Кассі. Ноччу той быў акружаны. Ждановіч стаяла на варце побач з дарогай, якая вяла да суседняга гарнізона. Калі падыдзе падмога немцам, яна павінна папярэдзіць пра гэта атрад чырвонай ракетай. Побач з ёй знаходзіліся два кулямётчыкі. Да ўсходу нямецкія падмацаванні прыблізіліся да іх варты. Ніна падала сігнал, а кулямётчыкі адкрылі агонь. Гітлераўцы адказалі тым жа. Боепрыпасы ў нашых байцоў заканчваліся, і Ніне сказалі адыходзіць, але тая іх не пачула. Немцы перасталі страляць, хацелі ўзяць дзяўчыну жывой, але яна застрэлілася. Пахавана ў Татарцы ў брацкай магіле.
Аперацыя “Канцэрт”*
Яе ўдзельнік В.К.Якавенка ў кнізе “Партизанки” (М.: Воениздат, 1980, гл. “Верные долгу”) прыводзіць наступны факт:
— 20 сентября 1943 года, получив долгожданный приказ о выходе на задание, выступили в поход. 99-й бригаде для подрыва был определен участок железнодорожной магистрали Минск — Бобруйск между станциями Осиповичи и Татарка. Около ста километров нелегкого пути, отделявших базу от места проведения диверсии, нужно было преодолеть за двое суток. Поначалу все складывалось удачно: первый день прошел без происшествий. Отдохнув несколько часов в первой половине ночи, двинулись дальше, но на второй день к вечеру неожиданно возникли осложнения. Пошел настоящий ливень. Люди промокли до нитки. Темп движения, однако, не замедлился: вели бригаду разведчики из местных жителей. Когда наступила ночь, положение резко усложнилось. Идти по бездорожью, не снижая скорости и совершенно бесшумно, становилось с каждой минутой все труднее. Стоило нам опоздать с выходом в намеченную точку, и выполнение боевого задания, назначенного на 22 сентября, неминуемо сорвалось бы. Вот наконец и торфяные карьеры, начинавшиеся, по рассказам наших проводников, неподалеку от станции Татарка. Глубокие, с обрывистыми берегами, они стали серьезным препятствием на пути партизан. Тропинки между ними превратились в грязное, скользкое месиво. Держась друг за друга, мы осторожно продвигались вперед. И вдруг в ночной темноте громкий выкрик впереди. Выяснилось, что, оступившись, упал в карьер начальник штаба отряда Иван Шаповалов. Быстро разыскав веревки, к нему спустили одного из бойцов. Ивана тут же вытащили, он отделался лишь ушибами. Когда до железнодорожного полотна осталось не более километра, по цепи прозвучала команда проверить готовность всех к операции. И тут-то выяснилось, что поджигать огнепроводные шнуры нечем — на всю бригаду ни единого годного коробка спичек, ни клочка сухого трута от кресал. Как ни суди, а решение можно было принять только одно: немедленно отойти к ближайшей деревне и побыстрее раздобыть спички. …Наконец все готово к операции. Один за другим уходят партизанские подразделения в сторону насыпи. И вдруг, нарушив безмолвие осенней ночи, на подступах к полотну загремели пулеметные и автоматные очереди, гулко заухали разрывы гранат. Ясно, что засевшие в бункерах гитлеровцы обнаружили диверсионную группу и оказали ей бешеное сопротивление. Это понятно, хотя и огорчительно. Но вот несколько, один за другим, взрывов. Что это? Каждому ясно: даже по самым оптимальным подсчетам овладеть железнодорожным полотном и заложить под него взрывчатку подрывники к этому времени еще не могли. Прошло несколько минут.
— Наши на минное поле напоролись! Есть убитые, много раненых… — вынырнув из темноты, кричит срывающимся голосом один из бойцов отряда Жлобича.
И все-таки партизаны захватили трехкилометровый участок дороги, и началась массовая установка зарядов. Скоро в общий гул боя вплелись сотни взрывов — это сработали партизанские мины. Задание командования было выполнено: стальные пути на заданном участке дороги выведены из строя!
*Аперацыя “Канцэрт” была цесна звязана з надыходзячым наступленнем савецкіх войск на смаленскім і гомельскім напрамках і бітвай за Днепр. Удзельнічалі 193 партызанскія фарміраванні Беларусі, Прыбалтыкі, Карэліі, Крыма, Ленінградскай і Арлоўскай абласцей агульнай колькасцю 120.615 чалавек. Толькі на адным беларускім напрамку партызаны падарвалі каля 90 тысяч рэек, пусцілі пад адхон больш за тысячу варожых эшалонаў, разбурылі 72 чыгуначныя масты. Прапускная магчымасць чыгунак знізілася на 40%, а гэта значыць, што на фронт трапіла амаль удвая менш фашысцкіх салдат, зброі, снарадаў і паліва.
Падрыхтавала Ніна ВIКТОРЧЫК.