9.7 C
Осиповичи
Вторник, 29 сентября, 2020
Еще

    Жыць без памяці нельга!

    Популярное

    Тонкости управления большим промышленным предприятием на примере ОАО «ОЗАА»

    Суть любого материального производства: берем нечто материальное и, вложив определенное количество труда, получаем продукт — законченный результат деятельности, который можно продать.

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    Мотокросс в Осиповичах

    Соревнования по мотокроссу «МОТОФОРМАТ-2018» состоялись в Осиповичах 16 июня. На трассу около стадиона «Юность» приехали 45 участников, в том числе и представители Литвы и...

    Осиповчанин Тимофей Астрашевский занимается мотокроссом с пяти лет

    Без малого 6 лет назад "районка" впервые рассказала об одном из самых юных приверженцев мотокросса в области — осиповчанине Тимофее Астрашевском. Тогда мальчишка только делал первые шаги в этом достаточно серьезном виде спорта — и подавал большие надежды. Оправдались ли ожидания его отца-тренера Алексея и как далеко продвинулся Тимофей по спортивной лестнице?

    Ведаць. Памятаць. Ганарыцца

    Творчы праект “Ведаць. Памятаць. Ганарыцца. Па свяшчэнных мясцінах”, распачаты “раёнкай” у красавіку, прысвячаўся тым, хто абараняў нашу Радзіму ад ворага падчас Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуючы супрацоўніцтву з сельсаветамі і школамі, дзе сабраны каштоўны матэрыял пра падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі канкрэтна ўзятай мясцовасці, а таксама архіўным матэрыялам “АК” і кнізе “Памяць”, чытачы яшчэ і яшчэ раз дакрануліся да суровай ваеннай праўды. Пасля публікацый у рэдакцыю газеты тэлефанавалі людзі, якія хацелі падзяліцца ўражаннямі ад прачытанага, давалі парады, новую інфармацыю. Вялікі ім дзякуй за гэта!

    Безумоўна, кропкі над “і” яшчэ расстаўлены не ўсе. Знаходзяцца ўсё новыя падрабязнасці аб тых жудасных 1418 днях і начах, якія ўдалося перажыць нашаму народу, працягваецца пошукавая работа, адкрываюцца невядомыя імёны загінуўшых абаронцаў. I пакуль існуюць сведкі ваеннага ліхалецця, архіўныя дакументы, энтузіясты-пошукавікі, музейныя работнікі і другія неабыякавыя людзі, адкрыецца яшчэ не адна старонка, звязаная з памяццю пра вайну. Бо гэта — тэма вечная…

    З архіўных дакументаў

    Сведчанне Карла Антонавіча Гіліцкага, колішняга жыхара вёскі Асавок (стылістыка захавана):

    “Помню, когда некоторые женщины с детьми просили, чтобы их отпустили домой, то каратели насильно загоняли их в дом, при этом всех, кто сопротивлялся, они сильно избивали палками, женщины и дети плакали. В дом Казаченка Алексея было согнано тогда более ста человек, среди которых были в основном дети, женщины, старики. Меня также загнали с родными в этот дом, помню, что людьми был заполнен весь дом. Согнав нас в дом, каратели закрыли ставни, а через некоторое время один из карателей, вооруженный пистолетом, зашел в дом. Как только он появился на пороге, толпа мирных жителей отпрянула от порога и меня сильно прижали к стене, поднялся крик, плач. Помню, каратель, зашедший в дом, приказал по-русски: “Мужчины, вперед”, но женщины, плача, не пускали мужчин, тогда в дом зашло еще несколько карателей и начали насильно выводить из дома по одному, по двое, а иногда и по трое мужчин, выводили они их через некоторые промежутки времени и после их ухода со стороны сарая Евдакимовича (имени не помню) слышались беспорядочные выстрелы. Когда вывели несколько мужчин и стариков, то их жены и родственники, желая узнать, что происходит, выбили в доме окна и ставни и пытались вылезть на улицу, но каратели их обстреляли из пулеметов. Через выбитое окно я затем видел, как мужчин, стариков и подростков, а затем женщин и детей каратели отводили из дома через улицу в сарай Евдакимовича, после чего оттуда доносились крики и беспорядочная стрельба”.

    Тэкст гэтага пратакола можна цалкам знайсці на сайтах Нацыянальнага архіва краіны narb.by і restinbelarus.by.

    Ліпенскі сельсавет.

    Вёска Усціж

    Па словах старажылаў, у пачатку ліпеня сорак чацвёртага тут разгарнуўся жорсткі бой. Злыя немцы, адступаючы, спалілі вёску. Гінулі і савецкія байцы. Iмёны многіх так і засталіся невядомымі, дзе яны пахаваны — таксама. I ўсё ж, пры магчымасці, помнікі ім усталёўваліся. Ёсць адзін і ў лесе непадалёк ад Усціжа. У “АК” № 81 ад 21.10.14 узгадвалася пра яго. Вядома, што напрыканцы 60-х гадоў тады яшчэ малады настаўнік і пачынаючы паэт Фелікс Карашкоў прысвяціў яму верш:

    Есину Александру Степановичу, уроженцу Оренбургской области, погибшему 5 июля 1944 года в бою за д. Устиж

    Кто ты, автоматчик Саша Есин?
    Как погиб в тревожном том бою,
    Не допев всех юношеских песен
    И не встретив девушку свою.
    Так случилось, так уж получилось,
    Что в семнадцать — ты уже солдат.
    Детство неожиданно простилось,
    Лишь плеча коснулся автомат.
    А потом дружок писал мамаше
    В область Оренбургскую свою.
    “…Вы не плачьте… он за счастье наше…
    Он погиб за Родину свою…
    Пятого июля, мы, солдаты,
    Шлем, родная, вам земной поклон”.
    Вот и все. Ни подписи. Ни даты…

    Яшчэ адна вестка з аграгарадка Ліпень

    У жніўні з далёкай Алма-Аты сюды прыязджалі родныя пахаванага тут байца Каліма Раісава: дачка Жанар і ўнучка Кульзада. У гады вайны сям’я атрымала паведамленне аб тым, што блізкі ім чалавек прапаў без вестак. Увесь пасляваенны час шукалі хаця б якую зачэпку, каб даведацца, дзе і ў якім месцы загінуў Каім. I толькі сёлета з дапамогай расійскага сайта “Мемарыял” удалося знайсці такую дарагую і важную інфармацыю: “Пулеметчик Раисов Калим, боец 211 отдельного партизанского отряда имени Рокоссовского, образованного на базе диверсионной группы Г.Н.Борозны. Убит 24.09.1943 г.”.

    — Мне было два месяца, когда в 1942 году отца призвали в армию, — расказвае Жанар. — По казахским законам, первого ребенка в семье отдают на воспитание бабушке и дедушке по отцовской линии. Вот они и воспитывали меня под другим именем и фамилией. Только с годами узнала, что отец погиб на фронте. Приложила все силы, чтобы его найти. Слава Богу, что есть интернет — вот дочка и воспользовалась им. До последнего не верилось, что сможем поклониться праху дорогого нам человека. Но чудо состоялось. Казахская община в Минске помогла с билетами, здесь нас приняли как дорогих гостей…

    Цяжка перадаць пачуцці, якія нахлынулі на гэтых дзвюх жанчын, калі яны падыходзілі да святога месца. Яны прывезлі з сабой жменю роднай зямелькі — адсюль павезлі беларускую на могілкі да родных. Каб было куды прыйсці і памянуць…

    А колькі яшчэ людзей не ведае, дзе пахаваны іх родныя?

    На тым жа сайце “Мемарыял” можна знайсці прозвішчы многіх партызан, якія загінулі ў розных месцах раёна. На жаль, не ўсе яны значацца ў спісах загінуўшых, змешчаных у кнізе “Памяць”. Вось некаторыя з іх:

    Міхаіл Сцяпанавіч Хусцянок, 1922 г.н., баец 210 партызанскага атрада, загінуў 16.09.43. Родам з в. Галынка; Уладзімір Сцяпанавіч Зводзінскі, загінуў 26.03.43; Казімір Антонавіч Спіркоўскі, 1917 г.н., загінуў 30.08. 43, пахаваны ў брацкай магіле в. Макаўе; Iван Рыгоравіч Варакса, 1915 г.н., загінуў 24.9.43; Уладзімір Iванавіч Патапейка, загінуў 24.09.43, пахаваны на шляху Ліпень супраць вёскі Ніччо.

    Градзянскі сельсавет.

    Вёска Прыцерпа

    9 чэрвеня 1942 года непадалёк ад яе загінуў малады журналіст Аркадзь Манькоў, 1917 г.н. Жыхары расказвалі, што каля цела мёртвага карнікі знайшлі пачак партызанскіх лістовак, якія распаўсюджваліся па навакольных вёсках. Да вайны ён працаваў у сельгасаддзеле абласной газеты “Камунар Магілёўшчыны”. У першыя дні ліхалецця трапіў на фронт, у канцы сорак першага ваенныя дарогі прывялі яго ў Клічаўскі партызанскі раён. Тут стаў разведчыкам.

    У чэрвені 1942 года вораг рыхтаваў супраць партызан буйную аперацыю. Камандзір атрада Макей Міхалап выслаў невялікую групу партызан за Бярэзіну, каб разведаць сілы праціўніка, здабыць зброю і боепрыпасы.

    У Старым Востраве Манькоў у знаёмых дастаў лодку, і разведчыкі пераправіліся цераз раку. Недалёка ў Свіслачы размяшчаўся вялікі варожы гарнізон, і хтосьці з мясцовых данёс на іх. Вораг прыціснуў разведчыкаў да правага берага. Адступаць не было куды, змагаліся да апошняга патрона…

    Карытненскі сельсавет

    Былая вёска Старонка. Цалкам знішчана фашыстамі ў жніўні 1943 года. Тут пэўны час знаходзілася памятная дошка, здымак якой змешчаны ў кнізе “Памяць” і ў “АК” ад 23.05.2014 г. Зараз мемарыяльнай пліты там няма. Па рашэнні выканкама сельсавета зроблены новы помнік, які ўстановяць на месцы трагедыі.

    Павел Міхайлавіч Канавалаў, 1906 г.н., рускі, родам з Валагодчыны, беспартыйны, сярэдняя адукацыя. З 1928 года — у арміі, напярэдадні вайны — афіцэр-танкіст.

    У канцы 1941-сярэдзіне 1942 года быў намеснікам камандзіра атрада генерал-палкоўніка М.П. Канстанцінава — адной з першых буйных партызанскіх груп на Беларусі. Пазней стаў начальнікам штаба партызанскага злучэння Мінскай вобласці, а са снежня 1943 г. узначальваў 37 партызанскую брыгаду імя А.Я.Пархоменкі. У маі сорак чацвёртага быў прызначаны намеснікам камандзіра 30-й Гвардзейскай Выбаргскай танкавай брыгады — з ёй і скончыў вайну.

    Усе пасляваенныя гады жыў на Асіповіччыне ў вёсцы Ляхава Града, працаваў механікам на торфапрадпрыемстве “Свабода”. Родных не было. Памёр напрыканцы 60-х гадоў. Пахаваны ў Карытненскім сельсавеце. Можа, хто ведае, дзе?

    З матэрыялаў аб Асіповіцкім падполлі

    ў гады вайны, дзе змешчана даведка аб загінуўшых сувязных

    Уладзімір Адамавіч Богуш, 1912 г.н. Да вайны працаваў ляснічым Каменіцкага лясніцтва. Дапамагаў партызанам у разгроме Яноўскага гарнізона паліцыі. У верасні 1941 года загінуў у в. Краснае былога Каменіцкага сельсавета. Пахаваны ў Яноўцы.

    Iван Навумавіч Койпыш і Міна Дзмітрыевіч Заліўчанка, 1909 і 1913 г.н., жыхары вёскі Карма. Аказвалі актыўную дапамогу партызанам. Нехта выдаў іх немцам, якія схапілі мужчын, прывязалі да аглобляў павозкі і гналі па дарозе. Былі пахаваны на ўскрайку лесу паблізу роднай вёскі.

    Антон Піліпавіч Адзінец і Мікалай Фаміч Беляновіч, 1904 і 1910 г.н., да вайны працавалі ў калгасе “III Iнтэрнацыянал” Лапіцкага сельсавета. За актыўную дапамогу партызанам 15 красавіка 1942 года былі арыштаваны і расстраляны. Пахаваны ў брацкай магіле ў Лапічах.

    Міхаіл Сцяпанавіч Новік і Аляксандр Iванавіч Баранцэвіч, 1878 і 1900 г.н. Члены калгасаў “Новы шлях” і “Чырвоныя Палядкі”. Пасылаліся ў Асіповічы для разведкі і сувязі з падпольшчыкамі. У студзені-лютым 1942 г. пасля працяглых катаванняў былі расстраляны. Пахаваны ў брацкай магіле каля Цяплух.

    Аляксандр Iванавіч Кунцэвіч, 1902 г.н. Брыгадзір калгаса “Новы шлях”. З лютага 1942 па красавік 1943 г. працаваў на млыне, забяспечваў мукой партызан. За гэта быў арыштаваны, жывым кінуты з моста ў раку Свіслач у мястэчку Ліпень і расстраляны ў вадзе.

    Майсей Сямёнавіч Ганчаронак, 1893 г.н. Брыгадзір калгаса “Дуброва” Зборскага сельсавета. Быў высачаны паліцаямі і 8 чэрвеня 1942 года расстраляны ў Асіповічах. Пахаваны на польскіх могілках.

    Вольга Пятроўна Альховік, 1922 г.н. Хадзіла на разведку ў паліцэйскія гарнізоны вёсак Свіслач і Ліпень. У апошняй у маі 1942 г. была павешана.

    Вольга Клімаўна Барысёнак, 1923 г.н. Жыла ў Iгнатоўцы. У снежні сорак першага даставіла начальніку ліпенскай паліцыі Лютару правакацыйнае пісьмо. Паверыўшы ў яго змест, немцы трапілі ў засаду. Пасля гэтага дзяўчыну арыштавалі. Па-зверску замучана ў Асіповічах.

    …На долю нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў выпалі такія жорсткія выпрабаванні, што час не можа залячыць раны зямлі беларускай, вярнуць загубленае дзяцінства, пакалечаную маладосць. Ніхто з нас не мае права забыць ні загінуўшых у гады вайны, ні тых, каму пашчасціла выжыць.

    На жаль, апошніх становіцца ўсё менш. Наша ім удзячнасць — памяць. I ўсведамленне таго, чым абавязаны гэтым людзям — жыццём!

    Ствараюцца кінафільмы, ідуць акцыі Памяці, нараджаюцца розныя творчыя праекты, у цэнтры іх увагі — праблема вайны. Для чаго гэта ўсё? Каб не паўтарыліся тыя жахі! А тэмы — яны ёсць! Напрыклад, скрадзенага вайной дзяцінства. I мясцовыя журналісты ў чарговы раз просяць адгукнуцца тых, хто памятае вайну. Дасылайце свае лісты з успамінамі — яны таксама будуць упісаны ў гісторыю таго суровага часу!

    Ніна ВIКТОРЧЫК.

    Реклама

    Последнее

    У осиповичского райотдела по чрезвычайным ситуациям — надежный тыл

    "Выехали на ликвидацию пожара", "Оказали помощь в ДТП", "Устранили протечку горючих веществ" — чаще всего работа сотрудников МЧС представляется исключительно в ключе подобных сообщений. Но чтобы система оказания помощи населению работала четко и без перебоев, она должна быть налажена уже на этапе быта. Ведь, согласитесь, результат любой деятельности во многом зависит от того, какие условия для этого созданы.

    “За мирную Беларусь!”: патриотический автопробег Осиповичи-Брицаловичи

    Посещение места, связанного с самыми трагичными и одновременно героическими страницами истории родного края, наиболее соответствует духу моральных ценностей, сохранение которых сегодня является одной из важных задач государства и общества.

    Осиповчанин Тимофей Астрашевский занимается мотокроссом с пяти лет

    Без малого 6 лет назад "районка" впервые рассказала об одном из самых юных приверженцев мотокросса в области — осиповчанине Тимофее Астрашевском. Тогда мальчишка только делал первые шаги в этом достаточно серьезном виде спорта — и подавал большие надежды. Оправдались ли ожидания его отца-тренера Алексея и как далеко продвинулся Тимофей по спортивной лестнице?

    Тонкости управления большим промышленным предприятием на примере ОАО «ОЗАА»

    Суть любого материального производства: берем нечто материальное и, вложив определенное количество труда, получаем продукт — законченный результат деятельности, который можно продать.

    Коротко о разном. Осиповичи

    Каля 120 прышчэпак супраць шаленства сабакам і амаль 75 — кошкам зрабілі спецыялісты гарадской ветэрынарнай станцыі ў жніўні. Супраць іншых вірусных захворванняў за той жа месяц прышчэплена 150 і 45 сабак і кошак адпаведна.